Навука і тэхналогіі

Вялікабрытанія да 2018 года пабудуе свой першы касмадром

Да 2018 года ўрад Вялікабрытаніі збіраецца пабудаваць першы нацыянальны касмадром.

Як піша выданне The Guardian са спасылкай на крыніцы ў брытанскім урадзе, касмадром будзе прызначаны для камерцыйнага выкарыстання, у прыватнасці для адпраўкі турыстаў на калязямную арбіту.

У якасці пляцовак для размяшчэння касмадрома брытанцы разглядаюць восем тэрыторый, сярод іх прысутнічае і поўнач Шатландыі, які, аднак, можа быць выключаны са спісу ў выпадку абвяшчэння Шатландыяй незалежнасці па выніках рэферэндуму 18 верасеня 2018 года.

Назву для касмадрома плануецца апублікаваць падчас авіясалона ў Фарнбара 15 ліпеня 2014 г. У яго будаўніцтве і эксплуатацыі, як мяркуецца, будуць браць удзел брытанская кампанія Virgin Galactic і амерыканская фірма XCOR. Кошт паслуг Virgin Galactic па запуску турыста ў космас ацэньваецца ў 200 тысяч долараў з чалавека, які на працягу 2,5 гадзін абляціць Зямлю па кругавой арбіце.

Таксама брытанскі ўрад інвесціраваў каля ста мільёнаў даляраў у стварэнне самалёта Skylon, якая ажыццяўляе палёт ніжэй за лінію Кармана (мяжа паміж атмасферай Зямлі і космасам, якая знаходзіцца на вышыні каля 100 кіламетраў над узроўнем мора) і здольнага даставіць за дзве гадзіны пасажыраў з Вялікабрытаніі ў Аўстралію. Зараз гэта займае амаль у дзесяць разоў больш часу.

Урад Дэвіда Кэмерана прыкладае намаганні па аднаўленні сваёй касмічнай праграмы, згорнутай больш за 40 гадоў таму. У цяперашні час брытанскія спадарожнікі запускаюцца ў асноўным з расійскіх і амерыканскіх касмадромаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах8

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах

Усе навіны →
Усе навіны

У Казахстане праходзіць рэферэндум па папраўках, якія на 80% мяняюць Канстытуцыю. Што там?9

Бабарыка: Да свайго вызвалення я ўвогуле не бачыў Івана Краўцова. Не ведаю, што ён рабіў23

Вайна з Іранам — залатая жыла для амерыканскіх нафтавікоў9

У Кітаі паліцыя «арыштавала» гуманоіднага робата, які напужаў на вуліцы пенсіянерку1

У Маскве тэлефонныя махляры прымусілі 20‑гадовага футбаліста абакрасці прадпрымальніцу. Жанчыну ён зарэзаў12

Пашынян папрасіў звольніцца дырэктарку Інстытута генацыду армян, бо яна зрабіла палітычна няправільны падарунак віцэ-прэзідэнту ЗША4

Вызваліўся адзін з пачынальнікаў беларускамоўнага ЖЖ Іван Марозаў — гэта быў яго другі палітычны тэрмін1

У Добрушскім раёне ратавальнікі дасталі з-пад лёду цела рыбака1

Рэкорднымі тэмпамі ідзе збор на ўкол для Ксюшы з магілёўскага дзетдома, ад якой адмовілася мама — яшчэ плюс $190 тысяч за дзень2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах8

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць