Спорт88

Беларусь – Галяндыя – 2:1

На менскім стадыёне «Дынама» беларусы перамаглі зборную Галяндыі ў заключным туры адборачнага турніру і занялі выніковае 4-е месца ў сваёй групе.

На менскім стадыёне «Дынама» ў поўным тумане беларусы перамаглі зборную Галяндыі ў заключным туры ў адборачнай групе зь лікам 2:1

Апошні матч адборачнага раўнду да чэмпіянату Эўропы наша зборная праводзіла дома з галяндцамі. Лёсаваньне надзіва часта зводзіць нашы каманды ў адну адборачную групу. Гэтая гульня стала ўжо шостай у гісторыі матчаў Беларусі і Галяндыі. Перамагалі ж нашы хлопцы толькі аднойчы – у чэрвені 1995 году. Адзіны гол у той гульні забіў бліскучы Сяргей Герасімец. Многія аж да сёньня лічаць тую перамогу найбольш значнай у гісторыі сувэрэннага беларускага футболу. Усе астатнія сустрэчы зборная Беларусі прайграла “аранжавым”, прычым не забіўшы нават ніводнага голу.

У Менск галяндцы прыехалі ўжо забясьпечыўшы сабе выхад у фінальную пульку кантынэнтальнага першынства. Трэнэр Марка ван Бастэн даў вольную зоркам сваёй каманды – брамніку ван дэр Сару і нападніку ван Ністэльрою. Але і бязь іх склад гасьцей уражваў – Куйт, Снайдэр, ван Бронхорст, ван дэр Ваарт, Оер.

Нягледзячы на мароз, паглядзець на зорных галяндцаў прыйшло каля дзесяці тысяч аматараў. Некалькі соцень чалавек прыляцелі і з краіны тульпанаў. Ім выдзелілі цэлы сэктар стадыёну, і выглядалі яны па беларускіх мерках досыць калярытна.

Над стадыёнам увесь матч вісеў моцны туман, празь які нават не было добра бачна, што рабілася на супрацьлеглай палове поля. Разгледзець нумары футбалістаў было таксама вельмі цяжка.

Ужо на самым пачатку гульні госьці мелі некалькі рэальных шанцаў забіць, але выратоўваў брамнік Юры Жаўноў, ці проста шанцавала. Пасьля таго, як нашы справіліся з стартавым хваляваньнем, гульня выраўнялася. Моманты пэрыядычна ўзьнікалі, то ў адных, то ў другіх варотаў. Заўзятарам, якія амаль не на хвіліну не прыселі за гульню, сумаваць не даводзілася.

У першым тайме каманды нават абмяняліся галамі. Штопраўда, францускі рэфэры не залічыў ніводнага, зафіксаваўшы ў абодвух выпадках становішча па-за гульнёй.

Другі тайм пачаўся заменай лідэра беларускай зборнай Аляксандра Глеба, але гэта, здаецца, пайшло камандзе толькі на карысьць. Нефартовы дагэтуль Булыга на 49-ай хвіліне гульні знайшоў шчыліну ў галяндзкай абароне і накіраваў мяч міма брамніка Стэкеленбурга – 1:0.

Разам з тым, нашы хлопцы не пачалі адціскацца па сваёй брамы, а наадварот яшчэ большымі сіламі пайшла наперад. Некалькі рэальных момантаў не рэалізаваў Рамашчанка, Карыцька. Каманда, што прыемна, шукала шчасьце на чужой палове поля.

На 65-ай хвіліне Ўладзімер Карыцька адкрыўся ў цэнтры штрафной, атрымаў перадачу ад Булыгі і моцна ўдарыў у далёкі ад галкіпэра кут – 2:0.

За дзьве хвіліны да фінальнага сьвістка беларусаў уратавала толькі перакладзіна, а праз хвіліну ня выратавала нават яна, калі галяндзкую атаку завяршаў ван дэр Ваарт – 2:1.

Да асноўнага часу матча судзьдзя дадаў тры хвіліны. Як доўга яны ішлі для заўзятараў на “Дынама”, і колькіх спаленых нэрвовых клетак яны каштавалі! Урэшце, сьвісток прагучаў.

Стадыён у адзіным парыве гукаў: “Беларусь! Беларусь! Беларусь!”. Галяндзкія аматары таксама адчулі момант, пляскаючы ў далоні ў гонар пераможцаў.

Беларускія заўзятары адчулі рэдкія хвіліны радасьці. Няхай гэты матч нічога не вырашаў, але вынік усё адно надзвычай прыемны.

Зьміцер Панкавец

***

Сёньня ў нашай адборачнай групе прайшлі яшчэ дзьве гульні: Румынія разграміла Албанію – 6:1, Баўгарыя перайграла ў гасьцях Славенію – 2:0.

Становішча камандаў: Румынія – 29, Галяндыя – 26, Баўгарыя – 25, Беларусь - 13, Славенія і Албанія – па 11, Люксэмбург – 3.

У гэтым турніры беларусы перамаглі албанцаў у гасьцях і згулялі ўнічыю зь імі дома, перамаглі ў гасьцях Люксэмбург (прайгралі ім дома), перамаглі Славенію (прайгралі ў гасьцях), у Менску - Галяндыю (прайгралі ў гасьцях). Па два разы прайгралі Румыніі і Баўгарыі.

25 лістапада ў Дурбане (Паўднёваафрыканская Рэспубліка) пройдзе лёсаваньне адборачных групаў да чэмпіянату сьвету – 2010. дзе вызначацца новыя супернікі зборнай Беларусі.

А лёсаваньне адборачных групаў фінальнага турніру чэмпіянату Эўропы – 2008 пройдзе 2 сьнежня.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць

Усе навіны →
Усе навіны

На мінскім бульвары Мулявіна з будынка Сбер Банка цячэ гарачая вада ВІДЭА4

Каля Мінска на віцебскай трасе перакулілася пажарная машына

Кузуркі — пажыўная і экалагічная ежа. Чаму ж людзі не хочуць іх есці?23

На якім Беларусь месцы ў свеце па запасах нафты?1

Як выглядае самая танная кватэра ў Мінску і колькі за яе хочуць. Гэта яшчэ і трохпакаёўка!2

У Мінску дзяўчына паказала, як ездзіць у краму на сноўбордзе ВІДЭА1

«Выбягала з пад'езда ў піжаме і з гадавалай малой у пледзе». Пацярпелая падчас выбуху ў гомельскім доме расказала, як гэта было

Вызваленым палітвязням патрабуецца рэчавая дапамога. Вось што трэба і куды перадаваць4

Экс-палітвязень расказаў, што адбывалася ў 2020‑м на «Гродна Азоце» і як яго ў калоніі даводзілі да суіцыду3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць