Рада бяспекі ААН 21 ліпеня прыняла рэзалюцыю па факце крушэння лайнера авіякампаніі Malaysia Airlines 17 ліпеня ў Данецкай вобласці.
Праект дакумента прапанаваны Аўстраліяй. У яго таксама былі ўнесеныя фрагменты дакумента, падрыхтаванага РФ.
У рэзалюцыі Рада запатрабавала неадкладна спыніць у раёне, непасрэдна прылеглым да месца катастрофы, усе ваенныя дзеянні для арганізацыі бяспекі пры правядзенні міжнароднага расследавання. Рада запатрабавала ад узброеных груп забяспечыць доступ следчых органаў да месца трагедыі.
Рада заявіла, што настойвае на годным, паважлівым і прафесійным абыходжанні з целамі загінулых.
Рада запатрабавала прыцягнуць да адказнасці асоб, вінаватых у трагічным інцыдэнце.
Дакумент падтрымалі ўсе 15 членаў Рады бяспекі ААН.

Каментары