Свет

Міжнародныя эксперты: Заўваг да працы ўкраінскіх дыспетчараў падчас палёту «Боінга» няма

Міжнародная рабочая група ўстанавіла, што малазійскі самалёт падчас палёту 17 ліпеня знаходзіўся ў межах устаноўленых маршрутаў абслугоўвання паветранага руху, і заўваг да дыспетчараў няма.

Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўніка Дзяржаўнай камісіі па расследаванні катастрофы самалёта Boeing-777 «Малазійскіх авіяліній» Уладзіміра Гройсмана, якую зачыталі ў крызісным медыя-цэнтры.

«Міжнародная рабочая група ў складзе прадстаўнікоў Брытанскага бюро расследавання (AAIB) і Еўрапейскага агенцтва па бяспецы палётаў (EASA) пасля параўнальнага аналізу дадзеных, атрыманых з дапамогай адказчыка сродкаў аўтаматычнага залежнага назірання (ADS-B) і дадзеных наземных радыёлакацыйных станцый, пацвердзілі, што самалёт на этапе палёту ў паветранай прасторы Украіны знаходзіўся ў межах устаноўленых маршрутаў абслугоўвання паветранага руху (АВД). Заўваг да працы дыспетчараў Украіны ў міжнароднай экспертнай групы няма», — гаворыцца ў яго заяве.

Таксама ў заяве дадаецца, што на 24 ліпеня 2014 у 00:03 і 13:46 з аэрапорта г. Харкава ў Каралеўства Нідэрланды двума ваенна-транспартнымі самалётамі па маршруце: «Харкаў — Эйндховен» адпраўленыя 74 спецыяльных кантэйнеры з целамі загінулых. Па стане на 18:00 24 ліпеня агульная колькасць адпраўленых у Нідэрланды спецыяльных кантэйнераў з целамі складае 114 адзінак.

50 спецыяльных кантэйнераў абследаваныя і загружаныя ў аўтамабіль-тэнт на тэрыторыі ГП «Завод ім. Малышава «для транспарціроўкі 25 ліпеня ў аэрапорт г. Харкава.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока1

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што вайскоўцы ЗША могуць пачаць суправаджаць танкеры ў Армузскім праліве2

Каля берагоў Лівіі загарэўся расійскі танкер3

У Калінінградзе дэмантавалі рэкламу па-беларуску. Кажуць, што за кампанію з іншай на замежных мовах10

Ананімнасці ў сеціве больш няма: ШІ знаходзіць рэальных людзей за хвіліны8

«Беларусы і ў Дубаі беларусы». Як суайчыннікі арганізавалі дапамогу тым, хто не можа вярнуцца дамоў праз закрытае неба3

Бізнэсмен, асуджаны за махлярства ў Мінску, адкрыў школу ў Варшаве. У пэўны момант бацькі забілі трывогу2

«Пад канец адпачынку даведаліся, што тут няма сховішчаў». Беларусы, што знаходзяцца ў ААЭ, расказалі, як ім там цяпер1

Трамп заявіў пра спыненне гандлю з Іспаніяй, бо тая не дазволіла карыстацца сваімі вайсковымі базамі18

Севярынца абралі старшынёй аргкамітэта па святкаванні Дня Волі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока1

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць