Эканоміка11

МЗС спадзяецца, што Украіна адменіць рашэнне аб увядзенні пошлін на беларускія малако, шыны, халадзільнікі

Пасля спецнарады ў Аляксандра Лукашэнкі і ўвядзення беларускім урадам абмежавальных пошлін на імпарт украінскага піва, Міжведамасная камісія Украіны па міжнародным гандлі (МКМГ) «па выніках расследавання дыскрымінацыйных або недружалюбных дзеянняў з боку Беларусі» прыняла рашэнне ўвесці пошліны на імпарт цэлага шэрагу тавараў з Беларусі. Украіна уводзіць загараджальныя пошліны на малочную прадукцыю, кандытарскія вырабы, піва, электралямпы напальвання, ўгнаенні, шыны, халадзільнікі.

Напярэдадні ўступлення ў сілу рашэння МКМГ прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык распавёў, як будзе развівацца сітуацыя, калі Кіеў не адменіць рашэння МКМГ.

«Асаблівы, прэферэнцыйны, гандлёвы рэжым з краінамі — членамі дагавора аб зоне свабоднага гандлю ад 18 кастрычніка 2011 года дзейнічае толькі ў тым выпадку, калі яны не ўводзяць у адносінах да беларускіх тавараў абмежавальных мераў, не прадугледжаных названай дамовай. Выключэнне складаюць спецыяльныя ахоўныя меры (антыдэмпінгавыя, кампенсацыйныя і іншыя пошліны), якiя ўводзяцца ў парадку, які адпавядае нормам СГА. Прынятыя ўкраінскім бокам крокі да такіх не належаць», - адзначыў прадстаўнік беларускага МЗС.

«Калі ўкраінскія рашэнні ўступяць у сілу, мы вымушаныя будзем прымаць меры адэкватнага рэагавання. Хоць спадзяемся, што па негатыўнаму сцэнары падзеі развівацца не будуць, бо гэта не адпавядае духу і ўзроўню ўзаемадзеяння паміж нашымі брацкімі краінамі», — цытуе Дзмітрыя Мірончык БелТА.

Як стала сёння вядома, Беларусь адмяняе часовае ліцэнзаванне паставак тавараў з краін — членаў дагавора аб зоне свабоднага гандлю ў СНД.

«24 ліпеня прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь падпісана пастанова (№ 719), якая здымае асцярогі, якія мелі месца ў нашых партнёраў па СНД, адносна доступу іх тавараў на беларускі рынак», — заявіў Дзмітрый Мірончык.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Расія абвінаваціла Украіну ў атацы на рэзідэнцыю Пуціна, пагражае адплатай6

Расія абвінаваціла Украіну ў атацы на рэзідэнцыю Пуціна, пагражае адплатай

Усе навіны →
Усе навіны

Круты расказаў пра працоўны графік Лукашэнкі ў пачатку года1

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе9

Большасць дарослых, якія дасягнулі вяршынь, у дзяцінстве не былі вундэркіндамі

Трамп: Няўзгодненымі застаюцца адно-два найбольш складаныя пытанні пагаднення па Украіне2

«Трэба падмацаванне, мы не можам іх стрымліваць!» Лосік расказаў, як адчувалася 9 жніўня на Валадарцы6

Трамп частаваў украінскую дэлегацыю падчас перамоў тортам, названым у свой гонар6

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў3

«Яны выдыхнулі з палёгкай, пазбавіўшыся мяне». Аляксандр Фядута расказаў, што з ім было ў калоніі9

Беларусь заканчвае год з 14,3 мільярда даляраў золатавалютных рэзерваў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія абвінаваціла Украіну ў атацы на рэзідэнцыю Пуціна, пагражае адплатай6

Расія абвінаваціла Украіну ў атацы на рэзідэнцыю Пуціна, пагражае адплатай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць