Надвор'е66

Патоп у Мінску: cталіцу заліло, часткова быў паралізаваны рух транспарту

Уначы ў сталіцы прайшоў дождж, але вось раніцай з захаду на сталіцу прыйшоў вялікі навальнічны фронт з моцнай залевай.

Пад 10:00 сітуацыя ў горадзе нармалізавалася, транспарт аднавіў працу.

Што было раніцай:

«Няміга плыве, на перакрыжаванні каля КЗ «Мінск» — таксама мора, паведамлялі жыхары сталіцы ў сацыяльных сетках. «На Трасцянецкай лужына такая, што машыны разварочваюцца і не рызыкуюць праходзіць».

На перасячэнні вул. Розы Люксембург з пр-там Дзяржынскага, пад мостам затопы, ДАІ ўсіх павяртае. Праблемы з рухам транспарту на Партызанскім праспекце, піша Tut.by

«Сітуацыя блізкая да крытычнай ў Партызанскім раёне. Стаяць тралейбусы на скрыжаванні вуліцы Кашавога з Партызанскім праспектам, у раёне велазавода і на вуліцы Валадзько таксама абцяжараны рух з-за таго, што праезная частка заліта вадой. Лепш аб'язджаць вуліцу Клумава, скрыжаванне Даўгабродскай і Кашавога». Чытачы паведамляюць. што заліло Зялёны Луг, вялікі затор на праспекце Дзяржынскага, у бок Нямігі транспарт проста не ідзе. На вуліцы Панамарэнкі сталі тралейбусы.

МНС зараз папярэджвае, што спазненне на працу і заторы — гэта дробязі, калі нехта трапіў у бяду набірайце адразу 101 ці 112.

У фэйсбуку карыстальнікі пісалі, што яны ўжо проста плаваюць у сваіх машынах. «М2 траса таксама плыве сваёй ракой, ваенная акадэмія плавае ў адной вялікай лужыне, будзьце асцярожныя!», — паведамляюць у твітары Tut.by.

Твітар МНС паведамляе, што ратавальнікі на Русіянава сёння эвакуявалі 12 пасажыраў тралейбуса (глыбіня 30—40 см).

Каментары6

Цяпер чытаюць

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?9

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?

Усе навіны →
Усе навіны

TikTok заблакаваў канал Азаронка20

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча — ён адпачывае разам з коцікамі9

На аэрадроме ў Арлоўскай вобласці ўкраінскія дроны знішчылі два расійскія верталёты1

Забойца з Краснаярска выйшаў з калоніі, згвалціў родную маці і замест суда пойдзе на вайну супраць Украіны21

Спадарожнікавыя здымкі пацвердзілі сур’ёзныя разбурэнні на Воткінскім заводзе, дзе робяць «Іскандэры»8

Балтыйскае мора імкліва мялее — навукоўцы адзначаюць рэдкую кліматычную анамалію2

Памерла Ірына Зварыка

Памёр былы палітзняволены Дзяніс Сакалоўскі2

З'явілася відэа з «буханкай», якая патанула ў Байкале з кітайскімі турыстамі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?9

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць