Эканоміка

Лукашэнка даручыў КДК кантраляваць фарміраванне тарыфаў на электраэнергію

Аляксандр Лукашэнка даручыў Камітэту дзяржаўнага кантролю кантраляваць фарміраванне тарыфаў на электраэнергію. Такую задачу ён паставіў сёння ў час наведвання Бярозаўскай ДРЭС.

Кіраўніку дзяржавы было даложана аб выкананні яго даручэнняў па развіцці Беларускай энергетычнай сістэмы. Паводле слоў міністра энергетыкі Уладзіміра Патупчыка, у выніку мадэрнізацыі Беларускай энергетычнай сістэмы эканомія газу склала 2,058 млрд куб.м, што эквівалентна эканоміі $650 млн. Паводле яго слоў, прынятыя меры даюць магчымасць з 2015 года штогод эканоміць 1,130 млрд куб.м газу, што эквівалентна $260 млн.

Уладзімір Патупчык адзначыў, што пры цане на газ у 1,7 раза вышэйшай, чым у Расіі, у Беларусі ёсць аднолькавы сабекошт па выпрацоўцы электрычнай і цеплавой энергіі. У той жа час пры аднолькавым сабекошце тарыфы для рэальнага сектара эканомікі ў Беларусі вышэйшыя. Паводле слоў міністра, такая сітуацыя складваецца з-за перакрыжаванага субсідзіравання, у рамках якога тарыфы для насельніцтва ў 5 разоў ніжэйшыя, чым у Расіі. Уладзімір Патупчык звярнуў увагу на той факт, што ў 2014 годзе ў краіне ўпершыню за ўсю гісторыю пайшлі на зніжэнне тарыфаў для рэальнага сектара эканомікі. У бягучым годзе аб'ём перакрыжаванага субсідзіравання зменшыўся на $250 млн.

«Трэба ўважліва паглядзець, — сказаў Лукашэнка, звяртаючыся да першага намесніка старшыні Камітэта дзяржкантролю Леаніда Анфімава, - у нас прывыклі: вось мы народ забяспечваем, таму ў нас дрэнна, рэальны сектар куляецца».

«Трэба сур'ёзна паглядзець і па іншых пытаннях», — дадаў ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

На Тайвані валанцёр музея знішчыў твор сучаснага мастацтва, працёршы люстэрка ад пылу9

Святлана Ціханоўская сазванілася з Джонам Коўлам14

У Беларусі хочуць стварыць тэлеканал «Беларусьфільм»10

Украінскія войскі працягваюць адступаць на гуляйпольскім кірунку4

У ЗША апублікавалі новыя лісты па справе Джэфры Эпштэйна, якія дыскрэдытуюць Трампа9

Пяскоў панаракаў, што Расія і ЗША не выкарыстоўваюць «бліскучыя перспектывы» супрацоўніцтва, а Еўропа чамусьці ўзбройваецца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым18

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць