Улада33

Беларусь плянуе павялічыць пошліну на ўвоз замежных аўтамабіляў

"Каб падтрымаць айчыннага вытворцу".

Беларусь плануе падтрымаць айчыннага вытворцу аўтамабіляў шляхам павелічэння мытнай пошліны на ўвоз імпартных машын. Аб гэтым паведаміў у Мінску журналістам намеснік міністра прамысловасці Беларусі Валянцін Гурыновіч.

«Мы прапануем разумны ўзровень увазной пошліны, каб увезеныя аўтамабілі былі не таннейшыя за тыя, якія выпускаюцца ў нас», — адзначыў ён. Неабходна ўраўнаваць умовы так, каб яны былі не горшыя для беларускіх вытворцаў у параўнанні з тымі, што маюць імпарцёры. Валянцін Гурыновіч прывёў у прыклад Кітай, дзе за ўвоз грузавога аўтамабіля неабходна заплаціць 80 працэнтаў мытнай пошліны.

Намеснік міністра таксама нагадаў, што ў гандлі аўтамабілямі з Расіяй Беларусь кіруецца адпаведным пагадненнем, якое вызначае парадак работы. «Уразрэз з Расійскай Федэрацыяй мы ніколі не пойдзем», — сказаў ён. Гэта значыць, што беларуская пошліна на ўвоз аўтамабіляў будзе ніжэйшая, чым расійская.

БелТА

Каментары3

Цяпер чытаюць

Каракас за 30 хвілін. ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы75

Каракас за 30 хвілін. ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Усе навіны →
Усе навіны

«Змена даты ў календары не спыняе вайны ні на хвіліну». Як сустракалі і што елі на Новы год ваяры Палка Каліноўскага?2

Стрыжак запускае новую дабрачынную ініцыятыву40

Кірыла Буданаў узначаліў Офіс прэзідэнта Украіны19

Прапала беларуска, якая вырашыла паплаваць у палонцы пад Мурманскам11

На свабоду выйшла кіраўніцтва канцэртнай кампаніі, што раней забяспечвала правядзенне адбору на «Еўрабачанне»1

Першым дзіцём, якое нарадзілася ў Мінску ў новым годзе, стала маленькая туркменка17

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?12

Вока ў Гродне, палец у Мар'інай Горцы, апёкі ў Смаргоні — піратэхнічныя вынікі Новага года

Трамп: ЗША гатовы прыйсці на дапамогу пратэстоўцам у Іране15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каракас за 30 хвілін. ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы75

Каракас за 30 хвілін. ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць