Свет66

Генеральны сакратар ААН заклікае працягнуць распачатыя ў Мінску перамовы па Украіне

Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун занепакоены паведамленнямі аб тым, што баявыя дзеянні ва Украіне распаўсюдзіліся на поўдзень краіны ў раёны, якія прылягаюць да Азоўскага мора і межаў Расіі, і заклікае бакі прадоўжыць перамовы, распачатыя ў Мінску.

«Міжнародная супольнасць не павінна дапусціць эскалацыі сітуацыі, як і працягу насілля і разбурэнняў, якія прынёс канфлікт на ўсходзе Украіны, — сказана ў заяве, з якой ад імя Пан Гі Муна выступіў яго прэс-сакратар Стэфан Дзюжарык. — Генеральны сакратар асобна адзначыў перамовы, якія прайшлі ў Мінску 26 жніўня, і першую афіцыйную сустрэчу прэзідэнтаў Украіны і Расіі. Ён заклікае прадоўжыць гэтыя перамовы з мэтай вырашыць канфлікт мірным шляхам». 

Пан Гі Мун таксама падкрэсліў, што ўсе бакі павінны зрабіць свой унёсак у мірнае ўрэгуляванне крызісу з улікам суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. 

Нагадаем, 28 жніўня прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка выступіў з заявай, у якой паведаміў пра ўвод расійскіх войскаў ва Украіну. Кіеў таксама ініцыяваў тэрміновае скліканне пасяджэнняў Савета бяспекі ААН і Савета ЕС. 

На праведзеным у той жа дзень пасяджэнні Савета бяспекі ААН намеснік генсакратара па палітычных пытаннях Джэфры Фелтман заявіў пра неабходнасць знайсці канструктыўны шлях урэгулявання крызісу, наступствы якога могуць выйсці далёка за межы Украіны.

«Мы не можам ігнараваць трывожныя паведамленні пра ўдзел расійскіх ваенных у новай хвалі эскалацыі. Калі гэтыя даныя пацвердзяцца, яны будуць сведчыць аб прамым парушэнні міжнароднага права і Статута ААН, — цытуе Фелтмана агенцтва УНИАН. — У ААН няма незалежных інструментаў для праверкі гэтай інфармацыі, а Расійская Федэрацыя рашуча адмаўляе гэтыя паведамленні».

Каментары6

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

«Галава выбухала знутры». Белы дом распаўсюдзіў сведчанні аб выкарыстанні сакрэтнай зброі пры захопе Мадура16

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць