Грамадства11

Камітэт ААН па правах чалавека прыняў пяць новых рашэнняў па скаргах беларускіх грамадзян

Камітэт ААН па правах чалавека прыняў пяць новых рашэнняў па скаргах беларускіх грамадзян. Як паведамляе гомельскі «Цэнтр стратэгічнай цяжбы», па ўсіх пяці скаргах камітэт устанавіў парушэнні правоў беларускіх грамадзян з боку ўрада Беларусі.

У прыватнасці, разгледзеўшы скаргу журналісткі Марыны Коктыш, якой у 2008 годзе было адмоўлена ў працы ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу з-за немагчымасці трапіць у будынак парламента, камітэт прызнаў, што тым самым былі парушаныя яе правы на свабоду шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю.

Скарга пенсіянера Паўла Казлова звязаная з пераследам за крытыку супрацоўніка страхавой кампаніі ў лісце міністру фінансаў Беларусі. Разгледзеўшы гэтую справу, камітэт прыйшоў да высновы, што, праследуючы грамадзяніна за крытыку чыноўніка, урад Беларусі парушыў яго права на свабоду выказвання меркавання.

Скарга праваабаронцаў Раісы Міхайлоўскай і Алега Волчака тычыцца ліквідацыі ў судовым парадку грамадскага аб'яднання «Прававая дапамога насельніцтву». Камітэт прыйшоў да высновы, што, ліквідуючы па сваёй ініцыятыве аб'яднанне з-за надуманай прычыны, улады тым самым парушылі права грамадзян на свабоду асацыяцый.

Скарга намесніка старшыні АГП Васіля Палякова тычыцца забароны пікетавання ў Гомелі, скіраванага на заклік да грамадзян не ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах 2008 года. Камітэт прыйшоў да высновы, што, забараняючы мірны сход грамадзян, улады кожны раз абавязаны абгрунтаваць, для дасягнення якіх мэтаў абмяжоўваецца права грамадзян на свабоду сходаў. Паколькі па гэтай скарзе ўрад Беларусі не падаў ніякіх сур'ёзных аргументаў, камітэт пастанавіў, што ўлады парушылі права грамадзян на свабоду мірных сходаў.

Скарга верніцы Таццяны Ячнік, якая адмовілася атрымліваць новы пашпарт, угледзеўшы ў ім антыхрысціянскія сімвалы, і пазбавілася з-за гэтага магчымасці атрымліваць пенсію, прызнаная непрымальнай.

Як паведаміў БелаПАН кіраўнік «Цэнтра стратэгічнай цяжбы» Леанід Судаленка, па ўсіх скаргах, дзе прызнаныя парушэнні правоў істцоў з боку ўладаў Беларусі, камітэт пастанавіў, што беларускі ўрад павінен выплаціць пацярпелым кампенсацыю ўсіх выдаткаў, якія яны панесці ў сувязі з судовымі разборамі ўнутры краіны, а таксама маральную кампенсацыю. Пры гэтым ён адзначыў, што камітэт не называе дакладную суму маральнай кампенсацыі. «Яе памер павінен быць вызначаны ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам Беларусі», — сказаў Судаленка.

Акрамя таго, згодна з рашэннем камітэта ўрад павінен перагледзець шэраг заканадаўчых актаў (у тым ліку аб правілах і парадку акрэдытацыі журналістаў, правядзенні масавых мерапрыемстваў, рэгістрацыі і дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў), практыку іх прымянення і прыняць меры па недапушчэнні парушэння правоў грамадзян у будучыні.

Па справе Міхайлоўскай і Волчак камітэт таксама пастанавіў, што павінна быць адноўленая рэгістрацыя грамадскага аб'яднання «Прававая дапамога насельніцтву».

Судаленка адзначыў, што на працягу 180 дзён Беларусь павінна падаць камітэту інфармацыю аб выкананні яго рашэнняў. Акрамя таго, рашэнні камітэта павінны быць апублікаваныя ў афіцыйных СМІ на рускай і беларускай мовах.

«На жаль, на гэты момант можна гаварыць, што ніводнае з рашэнняў камітэта па скаргах беларусаў беларускім урадам выкананае не было», — падкрэсліў Судаленка. Ён адзначыў, што ў камітэце афіцыйна зарэгістравана прыкладна 170 скаргаў, па 70 з якіх рашэнні ўжо вынесеныя на карысць істцоў.

«Скаргаў, вядома, падаецца значна больш, але прыблізна 70-80% з іх адсейваюцца на этапе рэгістрацыі, бо там ёсць пэўныя працэдуры, якія неабходна выканаць для таго, каб скарга была прынятая на разгляд Камітэта па правах чалавека», — сказаў Судаленка.

Каментары1

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Рэгбістку Марыю Шакура, якая была капітанам зборнай Беларусі, асудзілі па палітычнай крыміналцы6

У суседніх краінах падаражэў бензін. Ці будзе падаражанне ў Беларусі?1

Уладзімір Макей заўсёды браў на працу ссабойкі і казаў, што ў доме павінна пахнуць свежапрыгатаванай ежай9

Латыш пражыў 15 гадоў у Англіі і раптам пераехаў у глухую беларускую вёску. Цяпер трымае гусей і бажыцца, што шчаслівы21

Затрыманыя ў Будапешце інкасатарскія машыны ўкраінскага Ашчадбанка знаходзяцца на тэрыторыі Антытэрарыстычнага цэнтра Венгрыі4

«Страйк пакупнікоў». Чалы спрагназаваў зніжэнне цэнаў на кватэры6

Будаўніцтва трэцяй чаргі Зялёналужскай лініі метро: што ўжо зроблена і што яшчэ наперадзе1

Іран цалкам гатовы да «зацяжной вайны»7

У Будапешце затрымалі сем супрацоўнікаў украінскага Ашчадбанка з дзясяткамі мільёнаў даляраў35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць