Культура

На фестываль мастацтваў беларусаў свету чакаецца прыезд прыкладна 250 удзельнікаў з 18 краін

На другі фестываль мастацтваў беларусаў свету, які пройдзе ў Мінску 12—14 верасня ў рамках Дня горада, чакаецца прыезд прыблізна 250 удзельнікаў з 18 краін свету. 

Удзельнікамі фестывалю стануць беларусы з Аргенціны, Арменіі, Бельгіі, Германіі, Італіі, Іспаніі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Мексікі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, Францыі, Швейцарыі і Эстоніі. 

Як адзначыла 11 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску начальнік упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Наталля Задзяркоўская, асноўныя мэты фестывалю — прэзентацыя дасягненняў суайчыннікаў замежжа і дэманстрацыя сацыяльна-культурнага патэнцыялу Беларусі. 

Удзельнікі фестывалю 12 верасня дадуць канцэрты ў невялікіх гарадах і аграгарадках Мінскай вобласці. На наступны дзень з іх творчасцю змогуць пазнаёміцца мінчане: канцэрт — падарунак беларусаў замежжа Мінску з нагоды Дня горада адбудзецца на адкрытай пляцоўцы каля Палаца спорту. 14 верасня ў Белдзяржфілармоніі будзе дадзены гала-канцэрт калектываў мастацкай самадзейнасці беларусаў замежжа. 

Паводле меркавання арганізатараў, «сапраўднымі адкрыццямі» для беларускіх гледачоў стануць выступленні творчага вакальнага гурту іспанцаў, які спявае на беларускай мове і захоўвае традыцыі беларускай народнай творчасці. Арганізатары таксама рэкамендуюць звярнуць увагу на малады французскі гурт «Славянская душа» з Ліёна, у рэпертуары якога беларускія, украінскія і рускія песні. 

Для гасцей і ўдзельнікаў фестывалю запланавана экскурсійная праграма — ім пакажуць знакавыя месцы Мінска. Як паведаміла Задзяркоўская, беларусы замежжа наведаюць новы музей Вялікай Айчыннай вайны, Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, дзе запланавана сустрэча з беларускімі пісьменнікамі і паэтамі, а таксама Беларускі дзяржаўны гістарычны музей, дзе адбудзецца адкрыццё фотавыставы «Мы — беларусы», прысвечанай дзейнасці беларускіх аб'яднанняў за мяжой. 

У рамках фестывалю пройдзе пятае пасяджэнне Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве культуры, паведаміў на прэс-канферэнцыі ганаровы консул Беларусі ў Цюмені, старшыня абласной грамадскай арганізацыі «Саюз-інтэграцыя брацкіх народаў» Уладзімір Шугля.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў9

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускай краме заўважылі чорную кукурузу ФОТАФАКТ3

Маджтаба Хаменеі выступіў з першым зваротам у якасці вярхоўнага лідара Ірана. Яго пачулі, але не пабачылі 3

У Польшчы прэзентуюць беларускамоўны пераклад манаграфіі пра ВКЛ2

Польскі натарыус адмовіўся абслугоўваць беларуса, бо ён цёзка дэпутата, якога ўключылі ў санкцыйны спіс2

Лукашэнка зноў апалчыўся на пасярэднікаў. Гэтаму змаганню ўжо хутка 20 гадоў7

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі28

Беларусы ўзяліся ратаваць французскую кавярню ў цэнтры Мінска13

У ЗША знік генерал, які кіраваў сакрэтнымі праграмамі Пентагона4

Пад Мінскам мужчына выратаваў казулю, якая апынулася ў ледзяной вадзе ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў9

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць