Пытанні падрыхтоўкі і правядзення саюзнага Саўміна былі абмеркаваныя сёння на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Грыгорыем Рапотам.
«Калі летась мы, зыходзячы з таго, што можна было зрабіць, зрабілі і правялі пасяджэнні саюзных органаў, Вышэйшы Дзяржсавет, то сёлета ў нас на высокім узроўні такіх мерапрыемстваў не было, хоць мы ў пастаянным кантакце. Але тым не менш фармалізаваць нашы адносіны ў гэтым годзе не перашкодзіла б правядзеннем саюзнага Саўміна», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка звярнуў увагу, што ёсць нямала пытанняў, якія патрабуюць вырашэння, у тым ліку ў сувязі з сітуацыяй на рынках, з уведзеным Расіяй эмбарга, у эканамічных адносінах з Еўрасаюзам, а таксама ў ваенна-палітычнай сферы, якія патрабуюць абмеркавання на самым высокім узроўні.
«Таму нам трэба вызначыцца, каб парадак дня быў кампактны. Я думаю, тут пытанняў не будзе ў плане правядзення гэтых мерапрыемстваў. З нашага боку пытанняў няма, думаю, не будзе і з боку кіраўніцтва Расійскай Федэрацыі», - адзначыў Лукашэнка.
Каментары