Нерухомасць1515

Архітэктар Вадзім Гліннік: Мінск страчвае сваё гістарычнае аблічча

Гістарычнае аблічча беларускай сталіцы церпіць з-за асінхроннай працы шэрагу дзяржаўных органаў, у прыватнасці Міністэрства культуры і Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.

Такое меркаванне 18 верасня ў Мінску выказаў архітэктар-рэстаўратар Вадзім Гліннік. 

У рамках Дзён еўрапейскай спадчыны, якія цяпер праходзяць у Беларусі, 18 верасня ў ратушы Гліннік выступіў з лекцыяй «Гістарычны цэнтр Мінска: новае і старое». Так, паводле слоў архітэктара, на сённяшні дзень у Мінску існуе «вялікая праблема з новымі будынкамі ў гістарычным цэнтры горада». 

Ён звярнуў увагу на тое, што апошнія дзесяць гадоў у цэнтры сталіцы «пачалі з'яўляцца дзіўныя, несувымерныя гістарычнаму маштабу сталіцы будынкі». Такая сітуацыя стала магчымай з-за таго, што тэрыторыя гістарычнага цэнтра Мінска «непасрэдна не звязаная з кампетэнцыяй Міністэрства культуры», а залежыць ад генеральнага плана забудовы галоўнага горада Беларусі. «Атрымліваецца, што, з аднаго боку, адбываецца рэстаўрацыя гістарычнага аблічча горада, з іншага — парушэнне гістарычнага характару Мінска», — зазначыў архітэктар. 

У якасці адмоўнага для аблічча горада прыкладу Гліннік прывёў гмах на праспекце Пераможцаў, а таксама будынак Velcom побач з Кастрычніцкай плошчай. Паводле яго слоў, гэта прыклад «выдатнай архітэктуры», але яна «сувымерная з маштабамі забудовы Берліна, Вены, Парыжа, але ніяк не двухпавярховага гістарычнага Мінска». 

Навабуд за Палацам Рэспублікі архітэктар назваў «непрафесійнай грудай металу», якая парушыла традыцыйны сілуэт тыповай забудовы гэтага раёна. Таксама, паводле яго слоў, гатэль «Кемпінскі» на месцы разбуранай першай мінскай электрастанцыі побач з цыркам у рэальнасці значна вырас у паверхавасці, візуальна знішчыўшы кампазіцыю абеліска на плошчы Перамогі і праспекта Незалежнасці. 

Кажучы пра трохкутны гмах у Траецкім прадмесці, Гліннік заявіў, што не разумее, «як такое магло з'явіцца побач з гістарычным цэнтрам горада», бо яго «архітэктурная абсурднасць настолькі відавочная, што не патрабуе каментараў». Усе гэтыя і шэраг іншых будынкаў былі прызнаныя Міністэрствам культуры дысгарманічнымі, нагадаў архітэктар. 

У той жа час асамблея Савета Еўропы «яшчэ ў 1963 годзе выступіла з ініцыятывай аб інтэграцыі культурнай спадчыны ў горадабудаўнічыя планы і планы сацыяльна-эканамічнага развіцця гарадоў». Пры гэтым, падкрэсліў архітэктар, многія гарады Еўропы былі больш пашкоджаныя, чым Мінск, але цяпер яны выглядаюць больш аўтэнтычна, чым беларуская сталіца. 

«Думаю, што нам не варта нічога вынаходзіць, а трэба толькі пераняць гэты пазітыўны вопыт», — падагуліў Гліннік.

Каментары15

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай7

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам машына збіла лася — загінулі два чалавекі, пацярпеў вядомы комік1

У Расіі хлопец на «Лексусе» эфектна вылятаў на набярэжную дзеля прыгожага відэа. Загінуў сам і дзве сяброўкі14

«Вітаем на радзіме». Беларус распавёў пра затрыманне на мяжы за лайк і сапсаваны адпачынак10

У Італіі знайшлі цела 18-гадовай украінскай студэнткі. У дзень смерці ёй адмовілі ў працягу стажыроўкі

Начальнік сувязі 8-й арміі загінуў у выніку ўдару ўкраінскімі ракетамі

Толькі адзін выпускнік здаваў цэнтралізаваны экзамен па гэтым прадмеце3

Наталля Пяткевіч працягвае выгульваць амерыканскі гардэроб16

Кінолаг расказала пра просты тэст на выхаванасць сабакі1

Трамп абяцаў Пуціну разбамбіць Маскву к чортавай мацеры, калі Расія нападзе на Украіну6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай7

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць