Сельскагаспадарчыя кірмашы выхаднога дня пройдуць 27 і 28 верасня ва ўсіх раёнах Мінска, паведамілі ў прэс-службе галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.
Каля Палаца спорту ў суботу і нядзелю з 9.00 да 16.00 пройдуць кірмашы з удзелам прадпрыемстваў-вытворцаў, фермерскіх гаспадарак, арганізацый гандлю і грамадскага харчавання Брэсцкай вобласці.
На кірмашах будзе забяспечаны продаж шырокага асартыменту свежых пладоў і агародніны ўраджаю 2014 года, кансерваванай прадукцыі, малочнай прадукцыі, мяса, каўбасных вырабаў, рыбы, мёду і нехарчовых тавараў.
У адміністрацыйных раёнах сталіцы кірмашы адбудуцца на наступных пляцоўках:
27 і 28 верасня ў Заводскім раёне — вул. Ташкенцкая, 19 (аўтастаянка перад малой арэнай МКСРК «Чыжоўка-Арэна») з 10.00 да 17.00; Кастрычніцкім раёне — вул. Чкалава, 38/2 (каля ГЦ «Аэрадромны») з 10.00 да 16.00; вул. Барамзіной, 10А з 10.00 да 16.00;
27 верасня ў Ленінскім раёне — скрыжаванне праспекта Ракасоўскага і вуліцы Пляханава з 10.00 да 16.00; Маскоўскім раёне — вул. Любімава, 26 (каля ГЦ «Каля Кургана») з 10.00 да 16.00; Партызанскім раёне — бульвар Трактарабудаўнікоў з 9.00 да 16.00; Першамайскім раёне — вул. Карбышава, 13/1 з 10.00 да 16.00; Савецкім раёне — пл. Бангалор (парк Дружбы народаў) з 9.00 да 15.00; Фрунзенскім раёне — вул. Прытыцкага, 27 (каля Мінскага лядовага палаца спорту) з 10.00 да 16.00.
Каментары