Музыка

«Крамбамбуля» стане хэдлайнерам берасцейскага Men’s Fest

Адзін зь нешматлікіх беларускамоўных фэстаў краіны адзначае свой першы юбілей.

MensFest спраўляе сёлета 5-годзьдзе. Гэты фэст прадстаўляе новую беларускую музыку ва ўсёй рознастайнасьці жанраў, таму ў адзін вечар на адну сцэну ў яго межах могуць выйсьці, як мэталісты, так і поп-рокеры. Сёлета склад мерапрыемства надзвычай моцны: заяўлены Re1ikt, Nizkiz, Navі, «Нагуаль», Jungle X-mas ды «Крамбамбуля». «Сэнс нашага фэсту — не спыняцца на адным фармаце. Тыпу: рок і ўсё — баста, астатнім ходу няма. Тым і тлумачыцца такі рознастайны лайн-ап, які мы штогод абнаўляем цалкам», — кажа арганізатар Men’s Fest Зьміцер Назараў. Паводле яго задумы, кожны фэст меўся суправаджацца конкурсам маладых гуртоў, але зь цягам часу ад гэтай ідэі вырашана было адмовіцца — праз завялікія выдаткі ды адсутнасьць матывацыі з боку патэнцыйных удзельнікаў: «Сутыкнуліся з тым, што нашы маладыя гурты, якія хоць аднойчы выступілі ў Re:Public, ужо ня хочуць удзельнічаць у конкурсах», — распавядае Назараў.

Выступ гурта «Крамбамбуля» ў межах Men’s Fest быў узгоднены зь Берасьцейскім аблвыканкамам «бяз нэрваў», кажуць арганізатары. Хоць і давялося паказваць тэксты песень дзеля атрыманьня гастролькі.

Men’s Fest пройдзе 18 кастрычніка ў клюбе «Сфэра». Квіткі на вечар будуць каштаваць ад 100 000 да 150 000 рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава адказала, ці праўда, што яна схуднела да 45 кг у калоніі12

Маразы адступяць у чацвер

Севярынец звярнуўся да Калеснікавай: Маша, ты наша!22

Наўседа: Я буду сярод тых, хто найбольш жорстка патрабуе падаўжэння санкцый ЕС супраць Беларусі7

Міліцыя знайшла нечаканую нагоду аштрафаваць мінчука за ролік у сацсетках8

Ініцыятыва «Будзьма беларусамі!» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»6

Найхаладней гэтай ноччу было на Палессі, але мінімум не пабіты

У Мінсувязі патлумачылі, чаму так і не адмянілі роўмінг з Расіяй3

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць