Грамадства2929

Ірына Міхайлаўна Быкава: Ні я, ні Быкаў да Лукашэнкі не звярталіся

Падчас сустрэчы з фіналістамі конкурсу «Настаўнік года», якая прайшла 3 кастрычніка, кіраўнік Беларусі зрабіў некалькі цікавых заяваў. 

У прыватнасці, ён параіў уключаць у школьную праграму творы, незалежна ад палітычных поглядаў іх аўтараў. «Паглядзіце, якія творы мы вывучаем. Мы павыкідвалі сапраўдных класікаў, у якіх ёсць чаму навучыцца, асабліва ў старэйшых класах, а паўключалі, ва ўгоду нейкім там плыням, групам, тое, чаго там быць не павінна. Васіль Быкаў не быў маім прыхільнікам, але ў яго ёсць класныя творы, якія павінны ведаць у школе. І я заўсёды займаў такую пазіцыю», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Але ж, узгадаўшы класіка адзін раз, кіраўнік дзяржавы не спыніўся.

«Мне казалі: вось, Быкаў здраднік, ён з’ехаў з краіны… Гэта яго права — з’ехаў і з’ехаў. Але калі цяжка стала, ён звярнуўся да каго б вы думалі? Да прэзідэнта. Да прэзідэнта прыйшоў, і жонка прыйшла: дапамажыце, лячэнне… Памёр чалавек – ізноў прыйшлі да дзяржавы, зразумелі, хто чаго варты…» — працягнуў Лукашэнка.

Ці сапраўды сям’я Быкава звярталася да кіраўніка дзяржавы і чым дакладна Лукашэнка ім дапамагаў? Пра гэта карэспандэнт «Нашай Нівы» запытаўся ва ўдавы пісьменніка, Ірыны Міхайлаўны. Для яе заява Аляксандра Лукашэнкі была як гром сярод яснага неба.

«Асабіста Лукашэнку, магчыма, хтосьці і прасіў ад нашага імя, але ж мне пра гэта невядома. Нам прэзідэнт даслаў спачуванне, калі Быкаў памёр, і ўсё», - сказала Ірына Міхайлаўна.

Раней падобны выпадак датычыў Генадзя Карпенкі. Аляксандр Лукашэнка сцвярджаў, што ягоная сям'я прасіла дапамогі на пахаванне, бо не было нават туфляў, каб абуць нябожчыка ў труне. Удава прамыслоўца і палітыка катэгарычна гэта абвергла.

Каментары29

Цяпер чытаюць

Кіберпартызаны і хакеры Silent Crow узламалі «Аэрафлот» і знішчылі яго ІТ-інфраструктуру. У расійскіх аэрапортах — хаос22

Кіберпартызаны і хакеры Silent Crow узламалі «Аэрафлот» і знішчылі яго ІТ-інфраструктуру. У расійскіх аэрапортах — хаос

Усе навіны →
Усе навіны

У 29 гадоў загінуў хакейны лайнсмен Павел Казлоў1

МЗС Літвы не будзе разглядаць прапанову мясцовага дэпутата аб ануляванні акрэдытацыі офіса Ціханоўскай5

Жанчыну-пульманолага з 30-гадовым стажам адправілі ў калонію па трох палітычных артыкулах22

Верагоднай прычынай для прыезду Дэрула ў Мінск сталі здымкі для рэкламы катэджаў

«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце51

Рубіа: Трамп «траціць цярпенне» праз тое, што размовы з Пуціным не прыводзяць да завяршэння вайны16

Цэны на нерухомасць растуць шалёнымі тэмпамі10

Бабруйскі завод пачаў прадаваць трактарныя дэталі праз Wildberries2

Навукоўцы прааналізавалі 100 тысяч экзаменаў і вызначылі найлепшы час для іх здачы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіберпартызаны і хакеры Silent Crow узламалі «Аэрафлот» і знішчылі яго ІТ-інфраструктуру. У расійскіх аэрапортах — хаос22

Кіберпартызаны і хакеры Silent Crow узламалі «Аэрафлот» і знішчылі яго ІТ-інфраструктуру. У расійскіх аэрапортах — хаос

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць