«Гэта своеасаблівае партнёрства». Трамп заключыў здзелку, па якой краіны Еўропы абавязаны плаціць тарыф 15%
Пра гандлёвую здзелку паміж ЗША і Еўрасаюзам амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп заявіў журналістам пасля сустрэчы са старшынёй Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен у Шатландыі.

«Мы дасягнулі пагаднення. Гэта выгадная здзелка для ўсіх», — сказаў Трамп. Ён дадаў, што гэта «своеасаблівае партнёрства».
Паводле слоў Трампа, мыта на імпарт еўрапейскіх тавараў у ЗША складзе не менш за 15% — апусціць яго ніжэй за гэтае значэнне Вашынгтон не зможа. Акрамя таго, ЕС будзе закупляць у ЗША энерганосьбіты на суму 750 мільярдаў долараў і інвестуе ў амерыканскую эканоміку «на 600 мільярдаў даляраў больш, чым ужо інвестуе», сказаў Трамп (цытуецца па CNN). Таксама ЕС пагадзіўся адкрыць рынкі краін для гандлю з ЗША з нулявымі тарыфамі і закупіць «вялізную колькасць» ваеннай тэхнікі.
Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен паведаміла, што бакам удалося заключыць выгадную здзелку. Як адзначае Bloomberg, пагадненне было дасягнута менш чым за тыдзень да ўступлення ў сілу павышаных мытаў у 50%, якімі Трамп раней пагражаў Еўрасаюзу.
Каментары