Грамадства44

Партыя БНФ знайшла памяшканне для З'езда

XVI справаздачна-выбарчы З'езд Партыі БНФ і XIV З'езд ГА БНФ «Адраджэнне» адбудуцца 11 кастрычніка ў Мінску па адрасе вул. Матусевіча, 20 (былы Палац культуры «Сукно»).

Раніцай 7 кастрычніка прадстаўнікі партыі падпісалі дамову на арэнду памяшкання, паведамляе акаўнт партыі ў Facebook.

Першапачаткова З'езд Партыі БНФ быў запланаваны на 13 верасня. Аднак у апошні момант адміністрацыя Палаца культуры імя Шарко адмовілася заключаць дамову арэнды, а ўладальнікі іншых прыдатных памяшканняў патрэбнай умяшчальнасці ў Мінску адмовіліся здаваць канферэнц-залы без дазволу Мінгарвыканкама.

На З'езд вылучана каля 200 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў краіны.

Лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч выказаў спадзяванне, што гэтым разам правядзенне з'езда абыйдзецца без перашкодаў.

На парадку дня — прадугледжаная справаздачна-выбарчая частка (справаздача пра дзейнасць партыі і грамадскага аб’яднання за апошнія тры гады, абраньне старшыні, намеснікаў і Сойма БНФ), а таксама вызначэнне пазіцыі Фронту на будучых прэзідэнцкіх выбарах.

Каментары4

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона1

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць