Эканоміка

Мінфін занепакоены нізкай эфектыўнасцю працы прамысловых прадпрыемстваў

Міністэрства фінансаў Беларусі занепакоена вынікамі фінансава-гаспадарчай дзейнасці прамысловых прадпрыемстваў у 2014 годзе.

«Асаблівую занепакоенасць у Міністэрства фінансаў сёлета выклікае нізкая эфектыўнасць працы арганізацый прамысловасці і, як вынік, магчымасць невыканання імі ўмоў аказання дзяржаўнай падтрымкі», — зазначае начальнік галоўнага ўпраўлення фінансаў прамысловага і паліўна-энергетычнага комплексаў Мінфіна Алена Печань у матэрыяле, апублікаваным у кастрычніцкім нумары ведамаснага часопіса Мінфіна «Финансы, учет, аудит». 

У якасці прыкладу прыводзіцца сітуацыя, што склалася ў канцэрне «Беллеспаперапрам». За першае паўгоддзе гэтага года з 15 арганізацый канцэрна, якім аказваецца дзяржпадтрымка, 11 атрыманы страты ад рэалізацыі прадукцыі. 

«Стратнасць арганізацый значна звужае рэсурсныя магчымасці галіны (гэтай і іншых) па фінансаванні сваіх праектаў, што не дазваляе ім у запланаваных аб'ёмах сфарміраваць інавацыйны і інвестыцыйныя фонды. Больш за тое, няздольнасць такіх прадпрыемстваў своечасова забяспечваць вяртанне бюджэтных пазыкаў, а таксама крэдытаў, узятых пад гарантыі ўрада, цягне за сабой «шлейф» праблем і для бюджэту», — канстатуе Алена Печань. 

Па ацэнках Мінфіна, арганізацыі «Беллеспапрапрама» сёння не ў стане самастойна завяршыць рэалізацыю інвестыцыйных праектаў, таму дзяржава аказала прадпрыемствам дзяржпадтрымку і ўнясе ў 2014 годзе ў іх статутныя фонды амаль трыльён рублёў.

Разам з тым Мінфін указвае на нізкую прапрацоўку інвестыцыйных праектаў прадпрыемствамі «Беллеспаперапрама». «Сукупнасць пралікаў вядзе да нізкай аддачы ўкладанняў, якая праяўляецца ў недасягненні запланаваных паказчыкаў праекта (прадукцыйнасці працы, дададзенага кошту, тэрмінаў акупнасці інш.)», — зазначаюць у Мінфіне. 

Нагадаем, перад кіраўніцтвам галіны пастаўлена задача мадэрнізаваць дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы. У снежні 2012 года Аляксандр Лукашэнка, прызначаючы Аляксандра Пераслаўцава старшынёй канцэрна «Беллесбпаперапрам», патрабаваў дасягнуць вышыняў у выніку мадэрнізацыі дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў. «На дрэваапрацоўцы мы навучым і іншых, як трэба працаваць і ставіцца да справы», — зазначаў Лукашэнка. 

Праз год, у лістападзе 2013-га, Лукашэнка зняў Пераслаўцава з пасады за неналежнае выкананне даручэнняў па мадэрнізацыі дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў. Па ўказе прэзідэнта былы кіраўнік канцэрна быў пераведзены на працу ў будаўнічы трэст № 21, дзейнасцю якога Лукашэнка застаўся незадаволены пасля наведвання «Барысаўдрэва». 

Цяперашняе кіраўніцтва «Беллеспаперапрама» ставіць задачу завяршыць мадэрнізацыю дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў да канца 2014 года. «Мы павінны даручэнне прэзідэнта выконваць у поўным аб'ёме. Мадэрнізацыя дрэваапрацоўкі знаходзіцца на завяршальнай стадыі. Асноўныя запланаваныя да ўводу сёлета дзевяць прадпрыемстваў будуць уведзены ў эксплуатацыю», — паведаміў журналістам у верасні першы намеснік старшыні канцэрна Дзмітрый Лізура.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год9

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе7

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале22

Трамп заявіў, што мірнае пагадненне па Украіне зацягвае Зяленскі, а не Пуцін11

Іран закрыў сваю паветраную прастору

На ўнікальны задыякальны коўш прэтэндавалі і літоўцы, і расіяне. А ён аказаўся з беларускага Слаўгарада17

Навукоўцы сцвярджаюць: існуе мяжа колькасці калорый, якія можа спаліць чалавек2

Памёр Фелікс Гумен

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год9

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць