Эканоміка

Мясніковіч: Беларусь не мае патрэбы ў надзвычайным фінансаванні

Беларусь сёння не мае патрэбы ў надзвычайным фінансаванні. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з місіяй Міжнароднага валютнага фонду ва ўрадзе.

Беларусь завершыць 2014 год з эканамічным ростам. Зразумелы і цалкам разлічаны прагноз плацежнага балансу на наступны год. «Работа з фондам нам, безумоўна, патрэбная і важная. Перш за ўсё з пункту гледжання міжнароднага іміджу і падтрымкі той праграмы структурных рэформ, якія мы намецілі і рэалізуем разам з Нацыянальным банкам», — сказаў прэм'ер-міністр.

У Беларусі разлічваюць, што далейшая работа з МВФ, садзейнічанне фонду ў выкананні гэтай праграмы праз адпаведную краінавую праграму дасць магчымасць нарасціць аб'ёмы, маштабы структурных рэформ і скараціць тэрміны іх рэалізацыі. Для беларускага боку вельмі важная канкрэтыка ў адносінах з Міжнародным валютным фондам. У 2009 і 2010 гадах Беларусь атрымала па праграме стэнд-бай МВФ $3,4 млрд, з іх выплачана $3 млрд 140 млн. «Ва ўстаноўленыя тэрміны разлічымся поўнасцю, — падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч. — Усё, аб чым мы дамаўляліся, і мае папярэднікі, мы выконваем нават ва ўмовах глабальнага крызісу».

Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што гэтыя лічбы даказваюць у тым ліку здольнасць эканомікі Беларусі забяспечваць устойлівае бягучае развіццё і разлічвацца па даўгах. «У нас эканамічны рост. Няхай невялікі, але ён ёсць, і мы забяспечваем разлікі па старых пазыках, дзякуючы дзеянням нашага Прэзідэнта, намаганням урада, Нацыянальнага банка і менеджменту нашых прадпрыемстваў», — адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Ён азнаёміўся з праектам заключнай заявы МВФ і падрабязна спыніўся на некаторых ключавых пытаннях эканамічнай палітыкі, каб даць дадатковыя растлумачэнні экспертам МВФ. Так, кіраўнік урада ахарактарызаваў новыя падыходы па фарміраванні і рэалізацыі дзяржаўных праграм. Місія МВФ магла пераканацца, што яны якасна ўдасканалены. Доля субсідзіраванага крэдытавання ў эканоміцы Беларусі паступова зніжаецца.

Прэм'ер-міністр звярнуў увагу, што за 9 месяцаў 2014 года рэальны рост зарплаты адпавядае тэмпам росту прадукцыйнасці працы: «І гэтага мы дасягнулі ўпершыню. І так будзе і ў далейшым. Таму пасыл пра індэксацыю зарплат на ўзровень інфляцыі, які выкладзены ў заключэнні, мы лічым, з'яўляецца некарэктным. Статыстыка гэта пацвярджае».

Кіраўнік урада праінфармаваў місію аб падыходах па зніжэнні перакрыжаванага субсідзіравання, паслядоўнай рэалізацыі праграмы структурных рэформ. «Мы будзем паслядоўна рэалізоўваць тое, што намецілі», — заявіў Міхаіл Мясніковіч.

Як паведамлялася, місія МВФ на чале з намеснікам начальніка аддзела краін Паўночна-Усходняй Еўропы Еўрапейскага дэпартамента Дэвідам Хофманам прыбыла ў Беларусь для вывучэння магчымасцей падрыхтоўкі новай краінавай праграмы.

Беларусь рэгулярна выконвае свае абавязацельствы па крэдыце стэнд-бай МВФ, чарговае пагашэнне асноўнага доўгу ў памеры 54,7 млн СДР, што эквівалентна $81,7 млн, адбылося 23 кастрычніка. Большая частка абавязацельстваў ужо выканана, у наступным годзе Беларусь выплаціць апошні транш.

Праграму стэнд-бай, падтрыманую крэдытам МВФ на $3,5 млрд, Беларусь рэалізавала са студзеня 2009 года па красавік 2010-га. Гэта дало магчымасць краіне забяспечыць дадатную дынаміку па шэрагу пазіцый у эканоміцы і грашова-крэдытнай сферы.

З 1992 па 2008 год Беларусь двойчы выкарыстоўвала фінансавыя рэсурсы МВФ: па лініі фонду сістэмных трансфармацый — $217,2 млн і па механізме стэнд-бай — $77,4 млн. У лютым 2005 года Беларусь поўнасцю пагасіла названыя крэдыты МВФ.

Дзейнасць МВФ у Беларусі накіравана на супрацоўніцтва з урадам і Нацыянальным банкам пры падрыхтоўцы праграм эканамічнай палітыкі з акцэнтам на падаткова-бюджэтную і грашова-крэдытную палітыку, абменны курс і гандлёвую палітыку з мэтай дасягнення значнага эканамічнага росту, нізкай інфляцыі і ўстойлівасці плацежнага балансу.

Міжнародны валютны фонд — спецыялізаваная ўстанова ААН са штаб-кватэрай у Вашынгтоне (ЗША). Афіцыйная дата стварэння МВФ - 27 снежня 1945 года. Беларусь з'яўляецца членам МВФ з 1992 года, яе квота на пачатак 2013 года была роўная 386,4 млн СДР ($542,1 млн).

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай27

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Усе навіны →
Усе навіны

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы9

Пад Мінскам машына збіла лася — загінулі два чалавекі, пацярпеў вядомы комік2

У Расіі хлопец на «Лексусе» эфектна вылятаў на набярэжную дзеля прыгожага відэа. Загінуў сам і дзве сяброўкі15

«Вітаем на радзіме». Беларус распавёў пра затрыманне на мяжы за лайк і сапсаваны адпачынак10

У Італіі знайшлі цела 18-гадовай украінскай студэнткі. У дзень смерці ёй адмовілі ў працягу стажыроўкі

Начальнік сувязі 8-й арміі загінуў у выніку ўдару ўкраінскімі ракетамі

Толькі адзін выпускнік здаваў цэнтралізаваны экзамен па гэтым прадмеце3

Наталля Пяткевіч працягвае выгульваць амерыканскі гардэроб16

Кінолаг расказала пра просты тэст на выхаванасць сабакі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай27

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць