Завіруха, слізкія дарогі, тралейбусы стаяць, метро перапоўненае. Мінск змагаецца з «Улі»
Цыклон Улі прайшоўся па краіне і накрыў сталіцу моцным снегам. Што адбываецца ў горадзе цяпер?

З самай раніцы назіраюцца перабоі ў працы грамадскага транспарту. Паказвае 7‑бальныя заторы. Аўтобусы і тралейбусы не паўсюль могуць праехаць.
У метро скарацілі інтэрвалы руху. З 9:00 да 16:00 інтэрвал руху цягнікоў на Маскоўскай і Аўтазаводскай лініях складзе 3,5 хвіліны, а на Зялёналужскай — 5 хвілін.
Сёння лепш устрымацца ад усіх неабавязковых паездак, асабліва за горад. Ратавальныя службы і так будуць працаваць на максімуме нагрузкі.
З 16:00 да 18:30 інтэрвал руху цягнікоў на Маскоўскай лініі складзе 2 хвіліны, а на Аўтазаводскай — 2,5 хвіліны.


З 05:30 да 06:10 быў прыпынены рух трамваяў маршрутаў № 1, 6, 11а на праспекце ў раёне вуліцы Чырвонай у напрамку ДС «Зялёны Луг». Рух быў арганізаваны да ДС «Возера».
У Гатаве раніцай аўтобусы сталі колам, пасажырам давялося ісці пешкі.



Пасажыры выходзяць з аўтобусаў і штурхаюць іх, каб хутчэй прасунуцца праз замеценыя дарогі. На відэа трапіла таксама, як тралейбус з пераменным поспехам штурхаюць міліцыянты.
Выклікаць таксі таксама складана. У сэрвісе «Яндекс Go» ранкам пісалі, што «няма свабодных машын».
«Адзін раз праскочыла — кошт быў 40—50 рублёў, — расказаў «Анлайнеру» мінчук, які быў 23‑ці ў чарзе на машыну. — Звычайна — ўдвая менш». Машыны былі недаступныя ні ў адным з тарыфаў.
Камунальнікі працуюць у круглусуткавым рэжыме, каб паспяваць расчышчаць горад ад снегу. У дварах арганізавалі дадатковыя пункты з шуфлямі, каб мінчукі маглі дапамагчы. Унутраныя войскі вывядуць на ўборку снегу ўсюдыходы, БТРы, «Волат» і «Тыгр».


Увесь прыбраны снег са сталіцы звозяць на палігон у Маскоўскім раёне. Кожныя 2‑3 хвіліны новы МАЗ разгружаецца там. З пачатку цыклону Улі там ужо больш за 1400 куб. м снегу.
Каментары