Свет11

Летні саміт G7 перанясуць, каб даць Трампу адсвяткаваць юбілей

Францыя вырашыла перанесці саміт лідараў краін G7, каб ён не супаў з мерапрыемствамі, запланаванымі ў ЗША на дзень нараджэння Дональда Трампа, паведамляе выданне Politico са спасылкай на чыноўнікаў, якія маюць дачыненне да арганізацыі саміта.

Дональд Трамп. Фота: Win McNamee/Getty Images

Першапачаткова саміт павінен быў пачацца 14 чэрвеня — у Дзень сцяга ЗША і ў дзень 80‑годдзя прэзідэнта Дональда Трампа. Аднак у кастрычніку Трамп абвясціў, што ў гэты ж дзень на тэрыторыі Белага дома адбудзецца турнір па змешаных адзінаборствах UFC, які можа сабраць да пяці тысяч гледачоў.

Каб пазбегнуць накладкі, Францыя, як сцвярджаюць крыніцы Politico, змяніла даты правядзення саміту. Цяпер сустрэча лідараў «Групы сямі» запланаваная на 15—17 чэрвеня.

У офісе прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона не пацвердзілі, што перанос непасрэдна звязаны з мерапрыемствам UFC. Там адзначылі, што новы графік стаў вынікам кансультацый з партнёрамі па G7. Пасольства ЗША ў Парыжы аператыўных каментароў па гэтым пытанні не давала.

У матэрыяле таксама нагадваецца, што ў мінулым годзе Дональд Трамп адзначыў свой дзень нараджэння вайсковым парадам з нагоды 250‑годдзя арміі ЗША. У той жа час па ўсёй краіне прайшлі масавыя пратэсты пад лозунгам «Ніякіх каралёў», удзельнікі якіх крытыкавалі палітыку Трампа і абвінавачвалі яго ў аўтарытарызме.

Каментары1

  • гут гут ура
    10.01.2026
    Першапачаткова саміт павінен быў пачацца 14 чэрвеня — у Дзень сцяга ЗША і ў дзень 80‑годдзя прэзідэнта Дональда Трампа

    Феноминал собышин

Цяпер чытаюць

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР5

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Усе навіны →
Усе навіны

Клецк застаўся без вады. Не вытрымалі 50‑гадовыя трубы 3

У казінай фермы ў Буда-Кашалёўскім раёне ўзніклі вялікія праблемы. Сотні жывёл могуць загінуць10

На змену цыклону «Леоні» прыйдзе антыцыклон «Даніэль»3

Трамп папрасіў Пуціна на тыдзень спыніць абстрэлы ўкраінскіх гарадоў7

«За дзень атрымліваю ад 200 да 1 200 BYN». Пра сваю працу расказаў прамысловы альпініст3

У Мінску адкрыўся яшчэ адзін «Мандарын»

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца21

Найбуйнейшая прыватная сетка АЗС у Беларусі можа стаць амерыканскай5

На Кубе засталося запасаў нафты на два-тры тыдні9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР5

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць