Меркаванні77

Не па‑людзку

Час скасаваньня льготаў нарэшце надышоў. Старых і маладых прыраўнялі да вялікай грамады паўналетніх працоўных і служачых. Піша Руслан Равяка.

Час скасаваньня ільготаў нарэшце надышоў. Старых і маладых прыраўнялі да вялікай грамады паўналетніх працоўных і служачых. Зрабілі гэта, праўда, не па‑людзку. Урадоўцы ня здолелі дачакаць да Новага году, распачаць рэформу зь першага дня новага месяца. «Чорным днём» ільготніка прызначылі 17 сьнежня. Аўтобусныя паркі нават ільготныя праязныя адмысловыя выдрукавалі — на палову месяца. Калі так прысьпешваюць, мо сапраўды ня ўсё добра ў каралеўстве?

Па радыё ж распавядаюць, колькі дзяржава злупіць ды зьберажэ дадатовых грошай. На патрэбы дзяржавы ж. Праўда, на якія патрэбы ў той дзяржаве… А ў краіне ніхто добра і ня ведае, колькі ж будуць даплочваць і ці будуць наагул.

На прыпынку пачуў, як старая жалілася знаёмай кабеце пра цяжкі лёс пэнсіянэраў. Што грошай бракуе, а тут яшчэ гэтыя льготы. Знаёмая рэзка яе абарвала. Маўляў, вам колькі разоў на год пэнсію ўздымалі? А мой мужык на заводзе як на пачатку году атрымліваў 310 тысячаў, так і цяпер такі самы заробак прыносіць. Дык каму ж тут жыць цяжэй. А яшчэ ж сям’я, дзеці вучацца… Бабця пагаджаецца: дык яшчэ ж і моладзь пакрыўдзілі…

Скасаваньне ільготаў закранула, відаць, кожную сям’ю. Тыя, хто «пацярпеў» у 1995 годзе ад скарачэньня ільготоў, пасьміхаюцца: а, дайшла чарга і да вас.

У Баранавічах прыкладна за тыдзень да 17 сьнежня пачалася своеасаблівая прапагандысцкая кампанія. Паміж беларускамоўнымі абвяшчэньнямі прыпынкаў уключаюць расейскамоўную абвестку. Суворы голас папярэджвае пра скасаваньне льготаў на праезд. Пералічваюцца катэгорыі грамадзянаў, якім болей нельга катацца ў грамадзкім транспарце за паўцаны. Парушэнцаў будуць сувора караць штрафамі, прозьвішчы — заносіць у адміністрацыйную базу пакараньняў і паведамляць на месца працы ці вучобы. (Цікава, а куды паведамляць пра пакараных пэнсіянэраў? Дзецям?) З 17 сьнежня аўтобусны парк прыцягне дадатковыя сілы для лепшага кантролю пасажыраў, таму сьцеражыцеся.

У аўтобусе пасьля такіх абвестак пануе ціша. Гамонкі скончваюцца, кожны думае пра нешта сваё. Маўчыць моладзь, маўчаць старыя, пазіраюць у вакно працоўныя і служачыя. Відаць, гэтак жа людзі рэагавалі на абвесткі пра вайну з радыёкропак у 1939 годзе.

Тую напружаную цішу перарывае ледзь чутны, узрушаны шэпт нейкага старога:

— Трэба пісацца ў Народны Фронт! Чаму маўчыць Народны Фронт?

Нехта з маладзейшых яго перабівае:

— А ці слухаеце вы яго? Усё адно праз два гады забудзецеся і прагаласуеце за Лукашэнку. У вас жа склероз.

Ціша пануе да наступнага прыпынку. Ніхто ня згадвае, што ёсьць прафсаюзы ці БРСМ — «абаронца» моладзі. У аўтобус на наступным прыпынку заходзяць новыя людзі, некаторыя весела гутараць. Яны яшчэ пачуюць…

Каментары7

Цяпер чытаюць

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію

Усе навіны →
Усе навіны

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў30

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

Уладзімір Зяленскі заклікаў свет дапамагчы народу Ірана зрынуць рэжым аятол4

«Яны проста працягвалі забіваць». Што відавочцы кажуць пра крывавае падаўленне пратэстаў у Іране12

«Ты памёр?» Дзіўны кітайскі мабільны дадатак нечакана стаў вірусным

Трамп увёў 25‑працэнтныя мыты для кожнай краіны, якая вядзе бізнэс з Іранам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць