Навука і тэхналогіі1010

Дзе і за колькі купіць iPhone 6?

Кампанія i-Store, якая з’яўляецца афіцыйна прызнаным дыстрыб’ютарам тэхнікі Apple, 29 кастрычніка заявіла на TUT.BY аб старце беларускіх продажаў iPhone 6. На наступны дзень старонка смартфона знікла з сайта кампаніі, падзею i-Store не пракаментаваў. Дзе яшчэ можна купіць iPhone 6 і колькі ён будзе каштаваць?

Афіцыйна кампанія Apple не прадае ў Беларусі смартфоны iPhone. Кампанія i-Store, аўтарызаваная Apple як «Premium Reseller», прадавала і прадае планшэты iPad ці плэеры iPod, але шукаць «айфоны» беларусам дагэтуль трэба ў іншых месцах.

Кампаніі, якія не з’яўляюцца «Premium Reseller» тэхнікі Apple, могуць легальна прадаваць iPhone, але іх апараты «здабываюцца» з-за мяжы і не прызначаныя для беларускага рынку. Такія прадаўцы могуць даваць гарантыю, а гарантыйныя майстэрні адрамантуюць пагнуты смартфон, але такі рамонт можа быць меней якасным, болей доўгім і дарагім — ці наогул не адбыцца. Як пашанцуе. Тым не меней, беларусы актыўна купляюць iPhone і наўрад ці адмовяцца ад спакусы «шасцёркай».

Купіць «неафіцыйныя» iPhone 6 можна ў шматлікіх беларускіх інтэрнэт-крамах, у тым ліку на «агрэгатарах цэнаў» кшталту KUPI.TUT.BY, Catalog.Onliner.by ці Migom.by. Сярэднія цэны на пляцоўках адрозніваюцца нязначна, але ў асобных крамах могуць быць вышэй ці ніжэй за сярэднюю. Прадаўцы не паведамляюць у апісанні аб надбаўцы за «модны» залаты колер корпусу апарата, але нярэдка залацістыя iPhone каштуюць даражэй за шэрыя.

Мінімальная цана «маленькага» iPhone 6 з 16 Гб памяці складае ад 9 млн рублёў альбо прыкладна $840 — 1,4 сярэдней зарплаты беларуса ў верасні. «Вялікі» iPhone 6 Plus з мінімальнымі 16 Гб памяці ацэньваюць мінімум у 11,2 млн альбо $1050. Самы дарагі iPhone 6 Plus з 128 Гб памяці каштуе ад 13,8 млн альбо $1290, больш за дзве сярэдніх зарплаты беларуса.

Для параўнання. У расійскім Смаленску за iPhone 6 просяць ад 32 тысяч расійскіх рублёў — $750. Цягнік з Оршы да Смаленска каштуе каля $20-25. Столькі ж каштуе iPhone 6 на расійскай версіі афіцыйнага сайта Apple. У Луцку, што на ўкраінскай Валыні, iPhone 6 можна знайсці за 11 тысяч грывень — $850. Самая нізкая цана на iPhone 6 у Вільні — 2300 літаў, альбо каля $850. Яшчэ болей за iPhone папросяць у польскім Беластоку — 2900 злотых альбо каля $875. У ЗША iPhone 6 без кантракта з аператарам каштуе $649.

На інтэрнэт-пляцоўках накшталт Ebay iPhone 6 з дастаўкай у Беларусь прадаецца ў сярэднем ад $700. Але ў такім разе ёсць небяспека атрымаць няякасны тавар ці падробку. Вяртаць тавар на Ebay можна цягам 14 дзён, грошы гарантуюць вярнуць, але пра няўдалыя пакупкі на Ebay распавядаюць розныя гісторыі.

Будзьце пільнымі, калі бачыце падазрона нізкую цану! Нядаўна ў Расіі было выкрытае махлярства на мільёны даляраў: фірма прапаноўвала iPhone 6 за 20 тысяч расійскіх рублёў ($470), але пакупнікі, якія ўнеслі грошы папяэдне, не атрымалі смартфоны і не змаглі вярнуць грошы.

iPhone 6 і iPhone 6 Plus былі прадстаўленыя Apple 9 верасня. Па такіх характарыстыках, як памеры экранаў, час аўтаномнай работы і характарыстыкі камер, яны дагналі канкурэнтаў на Android. Продажы чарговай версіі «айфона» традыцыйна пабілі рэкорд папярэднікаў. Але пакупнікі iPhone 6 наракаюць на нечаканую праблему: смартфоны псуюцца пры штодзённым карыстанні, яны могуць пагнуцца проста ад нашэння ў кішэні.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года1

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп «пазітыўна» пагаварыў з Пуціным6

Новая знаходка навукоўцаў падмацоўвае гіпотэзу, што асновы жыцця на Зямлі маглі трапіць з космасу8

«Проста рыхтуюць глебу, каб нанесці ўдары». Зяленскі абвергнуў абвінавачанне ў атацы на пуцінскую рэзідэнцыю13

Расія абвінаваціла Украіну ў атацы на рэзідэнцыю Пуціна, пагражае адплатай27

Расійскі сухагруз, які летась затануў каля берагоў Іспаніі, мог везці дэталі атамнага рэактара для КНДР2

На Захадзе выбухнуў серыял пра каханне расійскага і канадскага хакеістаў27

У Беларусі забаранілі навуковую кнігу па гісторыі БНР16

Зяленскі: Украіна хоча атрымаць ад ЗША гарантыі бяспекі на 30—50 гадоў, Трамп абяцаў падумаць1

Расія засталася фактычна без спадарожнікавай сістэмы, якая адсочвала запускі ядзерных ракет4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года1

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць