Меркаванні1515

Што ж ты, Амерыка?

Піша Вадзім Болбас.

Памятаю, як мы з сябрамі ў Светлагорску захапляліся Еўрамайданам. І ніхто з нас тады і падумаць не мог, чым гэта скончыцца для Украіны. На жаль, не толькі мы апынуліся ў становішчы сляпых кацянятаў. Нават хвалёныя ЦРУ і «Масад» шалёную авантуру Пуціна праспалі. Не хочацца думаць, што не праспалі, а свядома прынеслі ў ахвяру, дазволілі растрыбушыць Украіну…

Палітыка, якую Расія праводзіць у адносінах да слабейшых, — свалачная. Расія, маючы безліч агентаў уплыву ва Украіне, дазваляла свайму васалу Януковічу раскрадаць дзяржаву.

Разбурылі сілавыя структуры, давялі армію да страты баяздольнасці. І заслалі сваіх спяцоў-правакатараў, усіх гэтых гоблінаў, гіркіных, барадаяў у Крым і Данбас.

У свой час, калі Украіна адмовілася ад ядзернай зброі, быў падпісаны Будапешцкі мемарандум, згодна з якім гарантамі бяспекі і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны выступілі Расія, ЗША і Вялікабрытанія. Якім гарантам аказалася Расія, усім вядома. А куды глядзелі і што рабілі другія два гаранты? Чаму, як толькі пачалася авантура ў Крыме, імі — гарантамі — не была надзейна прыкрыта расійска-ўкраінская мяжа? Чаму пасля масавай перакідкі расійскай бранятэхнікі амерыканскія беспілотнікі не знішчаюць гэтыя танкі і БТРы, як толькі тыя перасякуць мяжу Украіны?

Чаму дэмакратычная Францыя збіраецца перадаць Расіі звышсучасны верталётаносец «Містраль»? Па-добраму, будаваць іх трэба, але перадаць не агрэсару — Расіі, а Украіне, якая вядзе няроўную барацьбу з агрэсіяй!

Разумею, гэта каштуе грошай, і не малых. Але ж калі давесці да Трэцяй сусветнай, гэта абыдзецца невымерна даражэй! А калі агрэсар паглыне Украіну — Трэцяя сусветная стане непазбежнай.

Банда паважае толькі сілу!

Так, на Расію накладзены пэўныя санкцыі. Але «Васька слушает да ест». Часам ад абвешчаных санкцый становіцца проста смешна. Санкцыі аж на 170 асобаў!? А расійсія СМІ — гэты «калектыўны Гебельс» — аж захліпаецца ва ўхваленні дзеянняў Пуціна. А «піпл», як кажуць, «хавае».

А новым украінскім уладам варта было б устанавіць такія цэны на ваду і электрычнасць для Крыма, якімі Украіна па-ранейшаму забяспечвае гэты рэгіён, каб яны цалкам забяспечылі кампенсацыю спекулятыўных цэн за расійскі газ, якія заламвае «Газпром».

Трымайцеся, украінцы! Добрыя людзі ў Беларусі і цэлым свеце добра разумеюць сутнасць падзей і падтрымліваюць вас.

Каментары15

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Усе навіны →
Усе навіны

На матч аматарскай медыялігі ў Мінску прададзена ўжо 15 тысяч квіткоў2

Ці паўплывае Кітай на Лукашэнку, каб польская мяжа адкрылася?20

З пачатку года колькасць беларусаў у Літве з дазволам на пражыванне зменшылася на 10%8

Жыхары вёскі пад Баранавічамі папрасілі ў чыноўнікаў заасфальтаваць дарогу. Тыя геніяльна вырашылі праблему12

Дзяўчыну, чый голас гучыць у афіцыйнай версіі гімна Беларусі, асудзілі за ўдзел у пратэстах14

113‑гадовы каньяк, меню на французскай і паўтары тысячы сталовых прыбораў. Якім быў каралеўскі банкет у гонар Дональда Трампа6

Пры самым старым храме Мінска адкрылі кавярню12

Бізнэс не ведае, як зараз даставіць тавары з Еўрасаюза ў Беларусь. Цэны на дастаўку шакуюць25

«Тыранiя зноў пагражае Еўропе». У Лондане адбыўся банкет у гонар Дональда Трампа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка3

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома пра новае месца працы былога старшыні Нацбанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць