Аўто22

BMW навучыць машыны запраўляцца ад святлафораў

Інжынеры BMW рыхтуюць гаджэт, які можа стаць сапраўдным тэхналагічным прарывам у справе распаўсюду электрамабіляў.

Размова ідзе пра кампактную зарадную прыладу, якая будзе ўсталёўвацца на гарадскія святлафоры. Першыя эксперыментальныя ўстаноўкі з’явяцца ў Мюнхене ўжо ў наступным годзе.

Член рады дырэктараў BMW Петэр Шварцэнбаўэр сказаў: «Як мы хочам бачыць болей электрамабіляў на дарогах у бліжэйшыя гады, зручная сістэма зарадных станцый з’яўляецца неабходнай умовай». Вядома, кампанія, што выпусціла на рынак электрычны і3 і плагін-гібрыдны і8, вельмі зацікаўлена ў зручнасці для сваіх кліентаў; тым не менш, «святлафорныя» электраАЗС будуць падыходзіць для любога электрамабіля незалежна ад яго маркі.

Мяркуецца, што за спажытую энергію ўладальнікі машын змогуць плаціць праз СМС, а для пошуку бліжэйшай зарадкі можна будзе выкарыстоўваць мабільнае прыкладанне. Ідэя BMW падаецца вельмі зразумелай: сапраўды, святлафоры ёсць на любой вуліцы, да таго ж да іх ужо падведзена электрычнасць. Дадаць зарадны кабель і прадугледзець побач адно-два парковачныя месцы танней, чымся будаваць запраўкаў з нуля.

Аднак дадамо, што долю рынку электрамабіляў пакуль застаецца нязначнай. Па словах дырэктара па даследваннях Navigant Research Джона Гартнера, продажы электрамабіляў і гібрыдаў дасягнуць да 2020 году 3,3 млн. штук на год, аднак гэта будзе толькі 3,3% ад сусветнага рынку аўтапрама.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк9

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, якія траўмы атрымаў новы вярхоўны лідар Ірана2

У Гомелі жанчына занесла свайго сабаку на стрыжку да грумеркі. Забрала ўжо мёртвага

Турчын даручыў МЗС пераконваць Захад у тупіковасці санкцый13

Расійскі ўрад збіраецца зрэзаць 10% бюджэту5

Мікола Статкевіч стаў лаўрэатам прэміі Homo Homini 2026

«Шмат бландзінаў і смачны шакалад». Дзяўчына пералічыла стэрэатыпы пра Беларусь — вось што ёй адказалі7

Блогерка засталася ў захапленні ад крамы з таварамі, вырабленымі зняволенымі — яе радасць не зразумелі10

Расія кансультуе Іран, як абыходзіцца з іранскімі дронамі1

У Мінску прачнуліся вожыкі ФОТА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк9

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць