Грамадства66

Чаргінец зьменшыў пазоў да Тамковіча ў 20 разоў

Сёньня пачаўся судовы працэс па абароне, гонару, годнасьці дзелавой рэпутацыі кіраўніка афіцыйнага пісьменьніцкага саюзу Мікалая Чаргінца. Ён выказаў свае прэтэнзіі да публікацыі ў газэце «Новы час» палітычнага нарыса журналіста Аляксандра Тамковіча «Генэрал і сэнатар Мікалай Чаргінец». + Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч.

. Photo by Julia Darashkevich

Сёньня пачаўся судовы працэс па абароне, гонару, годнасьці дзелавой рэпутацыі кіраўніка афіцыйнага пісьменьніцкага саюзу Мікалая Чаргінца. Ён выказаў свае прэтэнзіі да публікацыі ў газэце “Новы час” палітычнага нарыса журналіста Аляксандра Тамковіча “Генэрал і сэнатар Мікалай Чаргінец”.

Падтрымаць Тамковіча да суду Першамайскага раёну прыйшлі Вінцук Вячорка, Анатоль Лябедзька, Вячаслаў Сіўчык, Ігар Рынкевіч, Валеры Шчукін, Сяргей Скрабец, Жанна Літвіна. Залю для слуханьня справы выдзелілі ня самую вялікую, таму частка людзей не змагла трапіць на працэс. Фактычна адразу судзьдзя Ананіч выдаліла з залі палітыка Скрабца і гісторыка Аляксея Хадыку, якія сьмяяліся.

Сам Чаргінец на суд не зьявіўся, бо ў яго “важныя дзяржаўныя справы”. Прадстаўніца генэрала зачытала нядаўні ліст Аляксандра Тамковіча да Чаргінца, дзе выказвалася шкадаваньне, што публікацыя неяк абразіла палітыка. У сувязі з гэтым заяўнік зьменшыў памер пазоў: ад Тамковіча цяпер ён патрабуе атрымаць 5 мільёнаў рублёў маральнай кампэнсацыі, а ад выдавецтва “Час навінаў” – 50 мільёнаў. Раней гэтыя лічбы раўняліся 500 і 100 мільёнам рублёў адпаведна.

Прэтэнзіі Чаргінца выклікаюць цэлы шэраг момантаў публікацыі: ад згадкі пра літаратурных рабоў, да славалюбства генэрала і цягі яго да самапіяру. Таксама Чаргінца абурыла фраза пра “нізкую якасьць ягоных твораў”. Абарона адказала па кожнаму з пунктаў абвінавачваньня.

Сам Аляксандар Тамковіч заявіў, што мае за рацыю па ўсіх пунктах.

Абарона заявіла хадатайніцтва пра літаратурную экспэртызу нарыса А. Тамковіча. Судзьдзя Алена Ананіч адмовіла ў просьбе.

Быў заслуханы сьведка з боку пазоўніка, які пацьвердзіў службу М. Чаргінца ў Аўганістане. Ён, у прыватнасьці, паведаміў: "На кухні ў Мікалая Іванавіча стаяў кулямёт, а ў залі ляжалі гранаты".

Пасьля судовых спрэчак судзьдзя абвесьціла, што працяг працэсу пачнецца заўтра а 9-й.

Зьміцер Панкавец

. Photo by Julia Darashkevich

. Photo by Julia Darashkevich

. Photo by Julia Darashkevich

Здымкі Юліі Дарашкевіч

Каментары6

Цяпер чытаюць

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім13

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўчанка расказаў пра магчымыя змены ў прыёме даляраў2

Трамп: Нянавісць паміж Зяленскім і Пуціным — непасцігальная11

Зяленскі: Найбольш эфектыўныя санкцыі — гэта агонь на расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах, тэрміналах, нафтабазах3

Нарвежская афера Крамля: як ценявы флот Расіі атрымліваў фальшывыя страхоўкі9

Вядоўца Fox News прапанаваў забіваць ін'екцыямі бяздомных з псіхічнымі захворваннямі. Давялося выбачацца11

У Кітаі збілі ў небе вогненны балід. Кітайскія ўлады адмаўляюць гэта1

Зяленскі прыгразіў ударамі па порце на Балтыцы, дзе запраўляюцца нафтавыя танкеры Расіі5

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй26

Туск: У Польшчы нарастае хваля прарасійскіх настрояў45

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім13

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць