Грамадства6666

Адам Глобус: Ахлабысцін — маральны вырадак

Сёньня ў канцэртнай залі «Менск» распачынаецца канцэртнае турнэ Івана Ахлабысьціна па Беларусі. З творчай праграмай «Духоўныя гутаркі. Працяг» расейскі артыст наведае таксама Горадню, Гомель і Магілёў.

Ахлабысьцін вядомы скандаламі, якія пэрыядычна правакуе вакол сваёй асобы. То закліча спальваць геяў у печках, то заявіць пра прэзыдэнцкія амбіцыі. Падчас расейска-ўкраінскага канфлікту Ахлабысьцін заняў выразна прапуцінскую пазыцыю і стаў прыкметным зьвяном дзяржаўнай расейскай прапаганды. А для звычайных расейцаў, якія знаходзяцца пад яе ўплывам, Ахлабысьцін — адзін з ідэолягаў «русского мира».

Перад паездкай у Беларусь Іван Ахлабысьцін так выказаўся ў сацыяльнай сетцы Інстаграм:«Перанесьці Стаўку ў Магілёў?! А што? Думка элегантная! Не мая, але вельмі нават… Як гаворыцца: дзе скончылі, адтуль і пачнём. Вырашана! На пасашок і ў Менск!»

Творчыя сустрэчы зладжаныя канцэртнай агенцыяй «Шаблі», якая ладзіць фэсты на аднайменным хутары ў Валожынскім раёне, а таксама арганізуе ў Вільні канцэрты забароненых у Беларусі музыкаў.

Тым, што агенцыя «Шаблі» правязе па Беларусі Івана Ахлабысьціна, зьдзіўлены галоўны рэдактар часопіса «Монолог» Аляксей Андрэеў, які лічыць, што прыезд гэтай адыёзнай пэрсоны ў Беларусь — недарэчнасьць, якая можа спрацаваць як правакацыя:

«Мне складана зразумець, чым Валодзя (Уладзімер Шаблінскі — уладальнік канцэртнай агенцыі «Шаблі») кіраваўся, калі думаў пра гэтую канцэртную акцыю. Мне здаецца, што яна вельмі недарэчная.

Іван Ахлабысьцін — чалавек абсалютна адыёзны. І ў такі няпросты час прысутнасьць у Беларусі такога чалавека можа быць вельмі правакатыўнай.

Ня дай Бог. Мне здаецца, што з пункту гледжаньня нейкай правакацыі гэта непрыгожа. Незразумела, навошта гэта было патрэбна. Усё, што да гэтага рабілася ў «Шаблях», — гэта прыгожа, радасна, на карысьць Беларусі і беларускаму мастацтву».

Паэт і мастак Адам Глёбус ня лічыць прыезд Івана Ахлабысьціна важнай падзеяй культурнага жыцьця Беларусі — 99 працэнтаў прыежджых з Расеі артыстаў нічым ад яго не адрозьніваюцца.

«Ці гэта падзея ў нашым культурным жыцьці? Ці на гэтай падзеі можна нешта выбудаваць? 99 працэнтаў артыстаў, якія прыяжджаюць з Расеі ў Беларусь, — такія ж. У Палацы Рэспублікі ня выступіла ніводнай беларускай рок-каманды. Ні разу з таго часу, як пабудавалі гэты палац, ніводная беларуская рок-каманда там ня выступіла. А вы мне кажаце, што прыяжджае Ахлабысьцін. Ды Бог зь ім, з Ахлабысьціным у нейкай КЗ «Менск». Хто гэтую «казу» ведае? У Палацы Рэспублікі не выступаюць беларускія артысты. Але кожны дзень там то Цой, то Nautilus Pоmpilius, то Гарык Сукачоў. А вы мне пра нейкага Ахлабысьціна расказваеце. Ахлабысьцін — гэта марыянэтка, ніхто, нікчэмнасьць. Будзе ён ці ня будзе. З зубамі ён ці без зубоў. Налыса пастрыжаны ці не. Гэта ж блазан».

На думку Адама Глёбуса, тое, што па Менску езьдзіць Уладзімер Пуцін і пачуваецца тут як гаспадар, — нашмат больш абуральны факт, чым прыезд на гастролі Івана Ахлабысьціна:

«Ён вырадак. Маральны вырадак. Вас зьдзіўляе, што яго канцэртная агенцыя «Шаблі» прывозіць? Увогуле, гэта супэрбеларуская назва — «Шаблі». Яны вас запрашалі, ці мяне запрашалі? Ды я ўпэўнены, што вас не запрашалі. І мяне не запрашалі. І тых, хто сьпяваў мае песьні, яны не запрашалі. Вы абураныя Ахлабысьціным? Што тут сказаць… Мы ў акупацыйным рэжыме жывем. Ясна, што яны тут як дома. Сёньня Ахлабысьцін прыяжджае, заўтра пра Дугіна ў мяне будзеце пытацца. Пра Лімонава. Такіх жа шмат ёсьць».

Тым часам у канцэртнай агенцыі «Шаблі» не камэнтуюць гастролі Івана Ахлабысьціна, спасылаючыся на тое, што адказны за канцэрты чалавек — Ірына Казакова — цяпер знаходзіцца ў Расеі.

Каментары66

Цяпер чытаюць

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы7

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

Дзіцячая пісьменніца Надзея Ясмінска ў рэанімацыі3

Затрымалі жонку жыхара Слоніма, які скардзіўся на ціск з боку сілавікоў6

Чаму каты заўсёды прызямляюцца на лапы? Навукоўцы знайшлі аргументаваны адказ2

Айцішнік з Гродна выставіў у рэзюмэ на сайце вакансій рэцэпт пельменяў. І прайшоў сумоўе4

У Беларусі здымаюць з продажу некаторыя алкагольныя напоі2

Выйшаў на свабоду палітвязень Аляксей Кубракоў. Сілавікі назвалі яго «кур’ерам Байсола»

Расія папярэджвала Алі Хаменеі пра ўдар, але той нібыта абраў пакутніцкую смерць5

Лясгас запрашае падзарабіць на высадцы лесу. Беларусы здзівіліся аплаце за гэту працу8

Івулін зрабіў тату ў памяць пра Мелказёрава — вось які сэнс стаіць за імі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы7

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць