Меркаванні1111

Яйкі супраць грошай: сайт 1863x.com параўнаў Шаблінскага з Зісерам і Блішчом. За Ахлабысціна

Сайт 1863x.com раскрытыкаваў тлумачэнне Уладзімірам Шаблінскім арганізацыі ў Беларусі творчых вечароў расійскага акцёра-шавініста Івана Ахлабысціна неабходнасцю выканання раней узятых забавязанняў.

Шаблінскі, нагадаем, расказаў, што кантракт на арганізацыю гэтага і папярэдніх выступаў Ахлабысціна быў падпісаны даўно, калі «не было ні вайны паміж Украінай і Расіяй, ні грамадзянін Ахлабысцін не быў заўважаны ў напісанні рэзкіх тэкстаў ва ўласных акаўнтах. Разрываць кантракт на падставе таго, што выканаўца напісаў нешта, магчыма, неразумнае ў сябе ў твітары — не падстава».

«Нармальнай рэакцыяй на такія паводзіны Шаблінскага быў бы байкот яго мерапрыемстваў, — піша 1863x.com. — На жаль, Уладзімір, дэмакратыя, за якую вы так выступаеце (даючы магчымасць выступаць Ахлабысціну), мае на ўвазе сумленную рынкавую эканоміку. У нармальнай краіне я змог бы спакойна адмовіцца ад вашых паслуг, і наведваць канцэрты іншых арганізатараў. Але ў Беларусі вы з'яўляецеся ледзь не адзінай прыемнай аддушынай са сваімі мерапрыемствамі і фестывалямі.

Дэмакратыя не вартая і выедзенага яйка, калі за яе не плацяць ахвярамі. Свабода заўсёды забяспечваецца працай, потым і крывёю з боку грамадзянскай супольнасці.

Калі вы не гатовыя скасаваць кантракт з Ахлабысціным і страціць грошы, тады не ныйце, калі ў вас забяруць бізнес або будуць патрабаваць хабару. Або калі расійскія войскі зоймуць ваш хутар у якасці агнявой пазіцыі праз пару гадоў.

Не варта маскіраваць нежаданне трываць страты з фантомнай «прынцыповасцю» у дадзеным выпадку», — піша аўтар.

Пазіцыя Шаблінскага ў артыкуле параўноўваецца з пазіцыяй Юрыя Зісера і Дзяніса Блішча, якія вызначаюць пазіцыі папулярных парталаў Tut.by і Onliner.by.

Аўтар крытыкі ананімны.

Каментары11

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак на Мінскім моры злавіў двух здаравезных самоў. Адзін важыў 70 кілаграмаў, другі — крыху менш2

Артура Сянько пакінулі пад вартай у ЗША. Яму па-ранейшаму пагражае дэпартацыя5

Кампанія-аднарог з беларускімі каранямі заплаціць мільёны даляраў за злоўжыванне асабістымі данымі

У Мінску затрымалі «групу нацыстаў». На відэа ў асноўным украінская сімволіка9

Як Капенгаген стварыў «зялёную хвалю» для веласіпедыстаў3

Як Расія з дапамогай карабля-шпіёна сочыць за падводнымі кабелямі Еўропы

Беларускія фуры стаяць у шматкіламетровых чэргах на мяжы Расіі і Казахстана3

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму26

Лукашэнка хоча на грошы, якія засталіся ад будаўніцтва АЭС, пабудаваць яшчэ адзін блок

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць