Грамадства1313

«Дайце мне пыласос». Васілеўская ўспомніла, як рабіла ўборку на МКС. І расказала пра сумесную традыцыю з Навіцкім

Беларуская касмічная турыстка ў інтэрв'ю noi.md паразважала, ці ёсць прадузятасць з боку мужчын-касманаўтаў да калег-жанчын. І папрасіла ўсюды запрашаць яе адразу з Алегам Навіцкім.

Касманаўт Алег Навіцкі і касмічная турыстка Марына Васілеўская. Фота: інстаграм Васілеўскай

Першая беларуская касмічная турыстка Марына Васілеўская распавяла, што не сутыкалася з прадузятасцю з боку мужчын-касманаўтаў.

Наадварот, сама Васілеўская вырашыла праявіць сябе на МКС як гаспадыня.

«Хутчэй, гэта не мужчыны, а я падкрэслівала сваю асаблівасць як дзяўчына, як гаспадынька. Адлятаючы са станцыі, я разумела, што хлопцы не паспелі зрабіць уборку, бо былі выхадныя — субота і нядзеля. Звычайна ў суботу ладзіцца уборка станцыі. Але мы прыляцелі і трошкі збілі ўсім графік, працавалі без выхадных.

Калі я выканала ўсю працу, то азірнулася: «Так, што тут у нас? Нешта ў нас бруднавата, усе вентылятары забітыя», — распавяла Васілеўская.

Яна папрасіла калег даць ёй пыласос, каб усё пачысціць.

«І кажу хлопцам: дайце мне пыласос, анучкі, я тут прыбяруся. Увогуле, думала прыбраць адзін сегмент, а ў выніку прыбрала ўсё, у тым ліку ўвесь расійскі сегмент. І з чыстым сумленнем, з пачуццём выкананага абавязку, што навяла парадак, паляцела дадому», — успомніла Васілеўская.

У гэтым жа інтэрв'ю яна згадала і касманаўта Алега Навіцкага. Апошнім часам ходзяць устойлівыя чуткі, што Васілеўская і Навіцкі таемна пабраліся шлюбам. Яны паўсюль з'яўляюцца разам і носяць пярсцёнкі.

Распавядаць пра асабістае жыццё Васілеўская не стала. Але прапанавала запрашаць яе ўсюды менавіта з Навіцкім. Таму што ў іх ёсць «традыцыя ездзіць разам».

«Вы запрашайце, а мы па магчымасці наведаем вашу краіну. Запрашайце нас адразу разам з Алегам Віктаравічам Навіцкім — у нас ужо добрыя традыцыі ездзіць разам, таму будзе цудоўна», — сказала Васілеўская.

Каментары13

  • Инга
    07.01.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Імя
    07.01.2026
    Зачос на арбіце асобенна неатразім.
  • !
    07.01.2026
    ., как и твоя мама

Цяпер чытаюць

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў15

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-палітвязень Ярванд Марцірасян пасля п'янай спрэчкі парэзаў сабе вены — «за праўду». І апынуўся ў варшаўскай псіхбальніцы6

У Мінску тэсціруюць святлафоры з новым белым сігналам1

Лукашэнка ў размове з Коўлам памарыў аб прамым авіязлучэнні з ЗША5

Расія рэзка апускае курс рубля. Гэта азначае, што і курс беларускага рубля можа рэзка знізіцца5

Колькі будзе каштаваць бярозавік і дзе яго будуць прадаваць у Мінску

У Мінскім планетарыі пачалі зборку новага купала

«Джон Уік прыйдзе па цябе». Амерыканец разбіў сваю Tesla, а праз год знайшоў яе ў Беларусі — і мог дыстанцыйна ёй кіраваць2

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў15

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць