Грамадства2828

Праваслаўныя і каталікі акрапілі святой вадой самыя аварыйныя скрыжаванні

Сёння адзначаецца Сусветны дзень памяці ахвяр дарожна-транспартных здарэнняў.

У многіх цэрквах і касцёлах краіны адбыліся памінальныя службы па загінулых у ДТЗ, а таксама службы за здароўе ўсіх удзельнікаў дарожнага руху. Святары асвяцілі найбольш аварыйныя скрыжаванні.

У Гродзенскай вобласці акрапленне скрыжаванняў святой вадой адбывалася пры сумесным удзеле праваслаўных і каталіцкіх святароў, паведамляе прэс-служба ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Кожную трэцюю нядзелю лістапада ў адпаведнасці з рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН адзначаецца Сусветны дзень памяці ахвяр дарожна-транспартных здарэнняў. ДАІ МУС Рэспублікі Беларусь падтрымлівае міжнародную ініцыятыву, каб прыцягнуць увагу кожнага жыхара і грамадзяніна да праблем бяспекі дарожнага руху. Сёлета вадзіцеляў заклікалі 16 лістапада ўключыць блізкае святло фар у знак памяці аб загінуўшых у ДТЗ.

Каментары28

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год38

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве былы намміністра скончыў жыццё самагубствам і ў перадсмяротнай запісцы абвінаваціў жонку2

Зала ў Мінску ўстала пры выкананні «Малітвы» Янкі Купалы ВІДЭА12

Прызначаны новы кіраўнік Віцебшчыны5

Кронпрынц Ірана паабяцаў прызнаць Ізраіль і спыніць ядзерную праграму4

Судовага эксперта арыштавалі за данаты і «здраду дзяржаве»

У Расіі 10 гадоў рабілі сваю віягру і так не змаглі стварыць6

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС5

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год38

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць