Афіша

Змены мадэляў медыяспажывання і выклікі традыцыйнай журналістыцы - лекцыя Паўлюка Быкоўскага

26 лістапада, 18.30, Галерэя «Ў» (Незалежнасці, 37А).

Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь», Лятучы ўніверсітэт і «Беларусский журнал» запрашаюць на адкрытую лекцыю беларускага журналіста, даследчыка медыясферы Паўлюка Быкоўскага «Змены мадэляў медыяспажывання і выклікі традыцыйнай журналістыцы». Мерапрыемства адбудзецца ў межах цыкла адкрытых лекцый «Галоўнае пытанне», першая частка якога адбылася ў верасні-кастрычніку гэтага года.

Калі ў «першым сезоне» адкрытых лекцый пра «Галоўнае пытанне» разважалі сябры калегіума Лятучага ўніверсітэта – інтэлектуалы, навукоўцы, даследчыкі, то зараз мы запрасілі да ўдзелу прадстаўнікоў адной з самых дынамічных і праблемных сфераў сучаснасці – сферы медыя, сродкаў масавай інфармацыі і камунікацыі.

Прастора медыя змяняецца хуткімі тэмпамі, з аднаго боку стварае ўсё больш магчымасцяў і ўсё глыбей пранікае ў наша жыццё, а з другога – ставіць новыя выклікі для сваіх «творцаў» і ўсіх тых, хто спрабуе дзейнічаць у медыяпрасторы, скарыстоўваць яе для рэалізацыі сваіх праектаў, мэтаў, грамадскіх ці асабістых інтарэсаў. Змяняюцца спосабы стварэння і каналы трансляцыі інфармацыі, традыцыйныя фарматы масавай камунікацыі блізкія да зыходу з гістарычнай сцэны, і гэты зыход можа прайсці незаўважна, бо новыя магчымасці развіваюцца так хутка, што нават спецыялісты не здольныя адсочваць усе інавацыі. Лавіна інфармацыі, ці як зараз прынята казаць, «кантэнту», якая вырабляецца сучаснымі СМІ, на некалькі парадкаў перавышае сукупную здольнасць яе спажывання. Якія выклікі ставяць гэтыя працэсы перад традыцыйнай журналістыкай, і якім чынам сучасная журналістыка павінна на гэтыя выклікі адказваць, каб захаваць сябе і свае прызначэнне – разважае ў сваёй лекцыі Паўлюк Быкоўскі.

Адкрытая лекцыя Паўлюка Быкоўскага «Змены мадэляў медыяспажывання і выклікі традыцыйнай журналістыцы» адбудзецца 26 лістапада у Галерыі «Ў» (Мінск, прасп. Незалежнасці, 37а).

На сайце Лятучага ўніверсітэта можна будзе пабачыць анлайн-трансляцыю лекцыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Адзенне дзяўчыны, знойдзенае ў Сляпянскай воднай сістэме, падобнае да вопраткі Яны Кастранковай 

Адзенне дзяўчыны, знойдзенае ў Сляпянскай воднай сістэме, падобнае да вопраткі Яны Кастранковай 

Усе навіны →
Усе навіны

Самую дарагую кватэру ў снежні купілі ў Драздах

Шрайбман тлумачыць, чаму ў Беларусі не будзе як у Венесуэле27

Вячорка патлумачыў, як складаюцца спісы гасцей на прыём да прэзідэнта Польшчы22

Бум на красоўкі сканчваецца?7

«Бульбяныя» — які брэнд загубілі! Вось што там гатавалі і што ўспаміналі пра іх Уладзімір Высоцкі і старшыня КДБ18

17‑гадовая студэнтка з Крыма паехала на спатканне — і яе забілі. Падазраюць расійскага вайскоўца, які паспеў паваяваць на «СВА»5

Мінчука, які катаўся на лыжах па плошчы Перамогі, выклікалі на размову ў ДАІ9

На Кіпры знік Уладзіслаў Баўмгертнер, былы гендырэктар «Уралкалія». Яго затрымлівалі па скандальнай справе ў Мінску4

Дзяўчына з Ірака працуе стаматолагам у Мар'інай Горцы19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адзенне дзяўчыны, знойдзенае ў Сляпянскай воднай сістэме, падобнае да вопраткі Яны Кастранковай 

Адзенне дзяўчыны, знойдзенае ў Сляпянскай воднай сістэме, падобнае да вопраткі Яны Кастранковай 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць