Грамадства

Былы палітвязень Малчанаў адбыў сямісутачны арышт

Былы палітвязень Аляксандр Малчанаў адбыў сямісутачны адміністрацыйны арышт паводле абвінавачання ў хуліганстве. Пра гэта стала вядома 28 лістапада пасля яго вызвалення. 

«Нядаўна я прыехаў з Украіны пагасцяваць у родны горад Барысаў. І трэба мне было пажыць на радзіме ўсяго некалькі дзён, як пачаліся непрыемнасці», — напісаў Малчанаў на сваёй старонцы ў сетцы «Фэйсбук». 

Тыдзень таму, паведаміў Малчанаў, да яго на праспекце Рэвалюцыі падышлі двое незнаёмых мужчын і сталі выстаўляць яму прэтэнзіі наконт крадзяжу рэчаў з аўтамабіля. Малчанаў прапанаваў ім звярнуцца ў міліцыю, калі яны яго ў нечым падазраюць, пасля чаго незнаёмцы пачалі яго біць. Тут жа з'явіліся супрацоўнікі міліцыі, прычым не радавыя, а, як сцвярджае Малчанаў, «даволі важныя шышкі ў маштабах Барысаўскага РАУС». Пасля іх з'яўлення двое невядомых уцяклі, а сам ён быў затрыманы. «Вінаватым стаў я — брудна лаяўся (што, дарэчы, сапраўды мела месца)», — піша Малчанаў. 

Пасля вызвалення Малчанаў павінен заплаціць 526 тысяч рублёў — «за сэрвіс у ІЧУ». «Лішні раз з дому выходзіць не буду, пакуль знаходжуся на тэрыторыі РБ, — баюся зноў пачаць лаяцца», — піша былы палітвязень.

Каментары

Цяпер чытаюць

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon7

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Усе навіны →
Усе навіны

Фігурыст з Казахстана Міхаіл Шайдораў сенсацыйна выйграў золата Алімпіяды3

У гэтым вулкане тэмпература ніколі не падымаецца вышэй за нуль. Як такое можа быць?3

Трамп: Змена рэжыму ў Іране — найлепшае, што можа адбыцца4

Навукоўцы стварылі парашок, які адбельвае зубы пад уздзеяннем вібрацыі зубной шчоткі

«Залічаная па нестандартнай працэдуры». Стала вядома, як шчодра падмазваў Эпштэйн універсітэт, у якім вучылася Карына Шуляк14

15 тысяч еўра на лячэнне Юрася Юркевіча сабралі за два дні2

У Мінску і Дзяржынску зніклі два 35‑гадовыя мужчыны. Праз некалькі дзён іх знайшлі мёртвымі9

Рубіа ў апошні момант адмяніў сустрэчу з лідарамі Еўропы аб пытанні Украіны7

Студзень 2026 года ўвайшоў у пяцёрку самых цёплых першых месяцаў года ў свеце. Як гэта ні дзіўна для беларусаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon7

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць