Свет1010

Ахлабысціну на канцэрце ўручылі бутлю з крывёю ВІДЭА

Грамадзянскі актывіст Валер Адстаўных зладзіў антываенную акцыю ў Туле: ён уручыў акцёру Івану Ахлабысцін бутлю, напоўненую крывёю. Па словах актывіста, у пасудзіне была кроў грамадзян Расіі і Украіны. Акцыя была праведзена, каб прысароміць акцёра, які, па словах актывіста, «увесь час прагне крыві — і ўкраінскай, і рускай», бо Ахлабысці «прапануе пачаць кровапралітную вайну» Расіі і Украіны.

Акцыя была праведзена ў Гарадской канцэртнай зале (ГКЗ) Тулы, дзе 28 лістапада ўвечары праходзіў інтэрактыўны монаспектакль Ахлабысціна «Духоўныя гутаркі».

Адстаўных адправіў запіску, задаўшы пытанне, ці можна падарыць земляку падарунак (Адстаўных — ураджэнец Тульскай вобласці, як і сам Ахлабысцін).

Як відаць на відэазапісе, на сцэну падняўся Адстаўных і ўручыў Ахлабысціну пасудзіну. Пазней Ахлабысцін напісаў у Twitter: «Эх, Валерый, эх, Адстаўных! У тваіх венах цячэ журавінавы сок. Кісляціна, як усё тваё жыццё», — намякнуўшы, што пакаштаваў змесціва бутэлечкі.

Раней расійскі акцёр, які адначасова з'яўляецца праваслаўным святаром, заклікаў «ўзяць Марыупаль, Адэсу і Харкаў», а таксама заяўляў, што такой краіны, як Украіна, «не было і не будзе» і «не павінна існаваць у прынцыпе».

Адзначым, што гэта ўжо не першая падобная акцыя. Раней у Маскве актывістка Кацярына Мальдон ўручыла акцёру Міхаілу Парэченкаву, які пастраляў з кулямёта падчас перамір'я на Данбасе, медаль «За Лугандон» проста на прэм'еры спектакля «Трамвай «Жаданне» ў МХАТ імя Чэхава.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму за навагоднім сталом хочацца дэсерту, нават калі пераеў? Тлумачыць прафесар анатоміі1

Навагодні стол за 20 рублёў: беларуска паказала, што здолела купіць на такія грошы6

«Пасля ўскрыцця не захоўваць». Ці азначае гэта фраза на ўпакоўцы малака, што яго трэба выпіваць адразу?9

Расія з-за зніжак Кітаю і Індыі прадае нафту са стратамі7

Зяленскі: Было б пажадана, каб Трамп прыляцеў ва Украіну самалётам

Вялікі «Зубр» і пустая Плошча. Гісторыя жыцця Андрэя Пятрова16

Туск: ЗША гатовыя паслаць войскі на тэрыторыю Украіны

Ціханоўская прызналася, што абавязкова глядзіць навагодні тэлезварот Зяленскага1

Прызналі небяспечнымі для здароўя шпікі, вырабленыя цэментным заводам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!4

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць