Грамадства11

З 1 студзеня падаражэюць многія маркі цыгарэт і з'явіцца іх новы вытворца

Міністэрства падаткаў і збораў апублікавала інфармацыю пра максімальныя рознічныя цэны на цыгарэты з фільтрам, якія пачнуць дзейнічаць з 1 студзеня 2026 года.

Фота ілюстрацыйнае

У адпаведнасці з інфармацыяй падаткавікоў, у Беларусі з 1 студзеня павінна павялічыцца цана каля 110 марак цыгарэт: 69‑ці — вырабленых тытунёвай фабрыкай «Нёман», 25‑ці — вырабленых ТАА «Тытунь-Інвест» і 23 марак, якія ўвозіць дзяржпрадпрыемства «Беларусьгандаль».

Падаражанне складзе ад 10 капеек да 1,30 рубля.

Цэны на тытунёвыя вырабы, якія вырабляюцца ТАА «Інтэр Табака», ТАА «Сентоні ПРА», ЗТАА «Аліда-Вест» і ўвозяцца ТАА «Сентоні ПРА», не зменяцца.

Акрамя таго, як вынікае з апублікаванай інфармацыі, у пераліку беларускіх вытворцаў цыгарэт з'явілася новая юрыдычная асоба — ТАА «Этэрна Прайм». Яна будзе вырабляць 41 марку цыгарэт: 11 — брэнда Kent, 5 — брэнда Rothmans, 11 — брэнда Pall Mall, 7 — брэнда Lucky Strike, 7 — брэнда Dunhill.

Па даных Адзінага дзяржрэестра юрыдычных асоб і ІП, кампанія «Этэрна Прайм» зарэгістраваная ў сакавіку 2025 года Гродзенскім аблвыканкамам, месца рэгістрацыі — горад Гродна.

Адзіны заснавальнік ТАА «Этэрна Прайм» — грамадзянін Расіі Мікалай Вадзімавіч Весялоўскі. Ён унёс у статутны капітал 1000 беларускіх рублёў. У якасці дырэктара кампаніі пазначаны грамадзянін Беларусі Сяргей Аляксандравіч Ражкоў.

Каментары1

  • Ёсік
    31.12.2025
    А колькі расеяц унёс на асабісты рахунак ненаедлівага лукашэнкі, што атрымаў такія прэферэнцыі - вырабляць тытунёвую атруту? Беларусы-прадпрымальнікі скончыліся ?

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын3

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Усе навіны →
Усе навіны

Нядаўна адкрытую скульптуру армрэслера ў Магілёве ўжо закруцілі плёнкай ФОТАФАКТ4

Тэгеран слабы як ніколі: пратэсты ў краіне і пагрозы Трампа зрабілі сітуацыю для ўладаў Ірана надзвычай сур'ёзнай3

ЗША моцныя насамрэч, а Расія — на словах7

«Паехала ў тур, бо марыла пабачыць палярную ноч». Што кажуць пра беларуску, якую знесла плынь пад Мурманскам2

Мачада прапанавала падзяліць сваю Нобелеўскую прэмію міру з Трампам10

Чарговая спроба ўладаў замяніць Tut.by? У Беларусі з’явіўся новы інфармацыйны партал12

Паступаць у ВНУ на завочнае аддзяленне дазволілі без стажу па спецыяльнасці

Дзярждэп ЗША па-руску заявіў пра небяспеку гульняў з Трампам7

Квіткі на канцэрт расійскага спевака ў Беларусі расхапалі за тры гадзіны25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын3

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць