Свет1616

Сын Парашэнкі распавёў аб удзеле ў баях на ўсходзе Украіны

Дэпутат Вярхоўнай рады Украіны Аляксей Парашэнка, старэйшы сын прэзідэнта краіны Пятра Парашэнкі, распавёў у інтэрв'ю тэлеканалу «1+1» падрабязнасці свайго ўдзелу ва ўзброеным канфлікце на ўсходзе краіны.

«Я не з'яўляюся прафесійным вайскоўцам. І, вядома, я не які-небудзь камандас, які па перадавой лазіў і рабіў сакрэтныя аперацыі. Я быў у мінамётным падраздзяленні <…> Мы там стралялі і дапамагалі іншым нашым ваяваць», - сказаў Аляксей Парашэнка, удакладніўшы, што яго батальён быў пад Краматорскам.

Ён таксама абверг чуткі пра тое, што ў зоне канфлікту яго «ахоўваў цэлы батальён».

«Я туды паехаў добраахвотнікам, сам напісаў заяву»,— заявіў Парашэнка-малодшы. Ён распавёў, што паехаў на Данбас пад іншым прозвішчам — Анісенка, «каб не падвяргаць небяспецы людзей, якія будуць вакол мяне».

Пятро Парашэнка паведаміў, што яго сын Аляксей ваюе на ўсходзе Украіны, у інтэрв'ю тэлеканалу CNN ў верасні.

«Мой сын там… Ён пайшоў туды па ўласнай волі і камандуе артылерыйскай часткай», — сказаў прэзідэнт Украіны. За папярэднія тры тыдні, як заявіў тады прэзідэнт, ва ўзводзе яго сына загінулі тры байцы. «Гэта вельмі моцны сігнал, які дае зразумець (мне) як прэзідэнту, грамадзяніну і бацьку, наколькі небяспечны гэты працэс і як важна ўстанавіць мір на гэтай тэрыторыі», — сказаў Парашэнка.

Упершыню інфармацыя аб удзеле Аляксея Парашэнкі ў канфлікце з'явілася ў канцы жніўня.

Старэйшы сын украінскага лідара быў абраны дэпутатам Вярхоўнай рады па мажарытарнай акрузе ў Вінніцкай вобласці па выніках выбараў, якія прайшлі 26 кастрычніка.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію

Усе навіны →
Усе навіны

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

Уладзімір Зяленскі заклікаў свет дапамагчы народу Ірана зрынуць рэжым аятол4

«Яны проста працягвалі забіваць». Што відавочцы кажуць пра крывавае падаўленне пратэстаў у Іране12

«Ты памёр?» Дзіўны кітайскі мабільны дадатак нечакана стаў вірусным

Трамп увёў 25‑працэнтныя мыты для кожнай краіны, якая вядзе бізнэс з Іранам5

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць