Свет11

Генеральны сакратар НАТА: Калі Украіна падасць заяўку на ўступленне, яна будзе разгледжаная

Пра гэта заявіў генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг на прэс-канферэнцыі што да вынікаў пасяджэння Украіна-NATO, піша «Еўрапейская праўда».

«Раней Украіна афіцыйна прытрымлівалася пазіцыі аб сваёй пазаблокавасці. Цяпер урад аб'явіў, што Украіна пазбавіцца гэтага статусу, і гэту пастанову мы таксама паважаем. І калі Украіна падасць заяўку на ўваходжанне ў NATO, гэтая заяўка будзе разгледжаная», — заявіў Столтэнберг.

Той факт, што Кіеў падчас пасяджэння Украіна-NATO паведаміў альянсу пра такую пастанову, пацвердзілі ў МЗС Украіны. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні пасла ў асобых даручэннях МЗС Дзмітрыя Кулебы.

Генеральны сакратар NATO ў сувязі з гэтым асобна падкрэсліў, што альянс разглядае як дзейную пастанову бухарэсцкага саміта NATO 2008 года аб еўраатлантычных перспектывах Украіны.

«Мы да гэтага часу прытрымліваемся думкі, што Украіна стане сябрам NATO», заявіў ён.

У той жа час канчатковую пастанову аб заяўцы на ўваходжанне павінен прыняць украінскі бок, падкрэсліў генеральны сакратар. «Мы з павагай паставімся да пастановы Украіны падаваць заяўку, калі яна будзе прынятая. І гэтак жа будзем паважаць, калі будзе прынятая пастанова не падаваць заяўку», — сказаў Столтэнберг.

У аўторак у Брусэлі будзе прынятая пастанова аб тым, што фармат супрацоўніцтва Украіны і Паўночнаатлантычнага альянсу павінен быць узмоцнены.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба30

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

Як адрэагавалі ў свеце на аперацыю ЗША і Ізраіля супраць Ірана9

У Брэсце работнікі МНС знялі з даху чатырохпавярховага дома мужчыну

У Барысаве ў кафэ, што будуецца, адбыўся выбух. Чацвёра пацярпелых

ААЭ і Саудаўская Аравія прыгразілі Ірану адказам на ўдары па іх тэрыторыі

40 дзяўчынак загінула ў выніку ракетнага ўдару па школе на поўдні Ірана — мясцовыя ўлады1

«Мы вельмі блізкія да канчатковай перамогі». Рэза Пехлеві запісаў зварот да іранцаў1

Аднапакаёўку без аздаблення ў «Мінск-Свеце» здаюць за $3502

Змена іранскага рэжыму — не мэта аперацыі, — Ізраіль

З 1 сакавіка ГЦ Green City уводзіць платную начную стаянку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба30

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць