Былы супрацоўнік славацкай спецслужбы выдаў скандальную кнігу.

Славацкая контрразведка SIS у сярэдзіне 1990-х гадоў актыўна выкарыстоўвала прастытутак для дыскрэдытацыі вядучых апазіцыйных палітыкаў. Пра гэта распавёў у новай кнізе «Komando 52» вядомы журналіст і былы супрацоўнік згаданай спецслужбы Петэр Тот.
У той час Славакію называлі «чорнай дзіркай Еўропы», а пасаду прэм'ер-міністра краіны займаў Уладзімір Меч'яр, які быў гатовы змагацца з апанентамі любымі метадамі. «Падобныя практыкі, гэта значыць, выкарыстанне прастытутак, у ведамстве называліся «мядовы капкан», у яго трапілі некалькі соцень вельмі вядомых правацэнтрысцкіх палітыкаў краіны таго часу».
Спецыяльнае падраздзяленне, якое ў славацкай контрразведцы займалася апазіцыянерамі, атрымала назву «Komando 52». Некаторых палітыкаў, прадпрымальнікаў, журналістаў выкрадалі, збівалі, пазбаўлялі бізнэсу. Контрразведчыкі выкрадалі нават сына прэзідэнта Славакіі Міхаіла Ковача.
З вядучымі апазіцыйнымі палітыкамі ўдзельнікі «Komando 52» змагаліся з дапамогай прастытутак. Яны дзейнічалі пад журналісцкім прыкрыццём, з'яўляліся на грамадскіх мерапрыемствах, каб «узяць інтэрв'ю» ў вызначанай ахвяры.
З дапамогай атрыманага кампрамату спецслужбы прымушалі палітыкаў спыніць крытыку ўлады. У кнізе не называюцца іх прозвішчы, але змешчаныя намёкі, з дапамогай якіх некаторыя асобы можна ўстанавіць.
-
У Латвіі прыбяруць з дарожных знакаў назвы беларускіх гарадоў. Не шкада і 120 тысяч еўра
-
«Пара спыніць гэта ваеннае спекулянцтва». Харватыя адмовілася транспартаваць ў Венгрыю і Славакію расійскую нафту, але гатовая памагчы з іншай
-
Кіраўнік Rheinmetall: На гэты момант мы вырабляем ужо больш боепрыпасаў, чым ідзе ва Украіну
Каментары