Музыка11

Кліп аднаногай спявачкі за выходныя праглядзелі 8 млн раз ВІДЭА

«Новы кшталт поп-артыста», — кажа надпіс на пачатку кліпа «Prototype» мадэлі-інваліда Вікторыі Мадэсты. Відэа паказаў у прайм-тайм брытанскі тэлеканал Channel 4, за выходныя кліп набрала шалёную папулярнасць на Facebook.

Глядзець кліп «Prototype»

Шасціхвілінны ролік нагадвае кліпы Лэдзі Гага. Відэашэраг з намёкамі на дыктатарскі рэжым і стужку «V значыць вендэта» пачынаецца пад матыў уступу «Show Must Go On» гурта Queen, сама жа песня выкананая ў модным стылі R’n’B.

Кліп «Prototype» паказалі па Channel 4 ў перапынку шоў X-Factor, які глядзяць блізу 10 мільёнаў чалавек, адзначае The Guardian. Паказ рэкламы ў гэтым перапынку каштуе 200 тысяч фунтаў.

Мадэста распаўсюджвае маніфест: некаторыя народжаныя, каб быць іншымі, некаторыя народжаныя, каб рызыкаваць.

«Пераадоленне інваліднасці ў спорце робіць чалавека героем, але ў поп-культуры няма месца такім пачуццям», — кажа яна.

Сама Мадэста называе сябе «першым у свеце біянічным артыстам» і з гонарам распавядае пра разнастайныя пратэзы, якія не толькі не замінаюць ёй рухацца, але і пакідаюць яе сэксуальнай.

***

Вікторыя Маскалёва Мадэста нарадзілася ў Даўгаўпілсе (Латвія) у 1988 г. Праз нядбайнасць дактароў з нараджэння мела траўму нагі, у 2007 годзе пагадзілася на ампутацыю.

З 15 гадоў была мадэллю. Яе партрэт у стылі ню прадстаўляўся ў лонданскай Нацыянальнай партрэтнай галерэі, яна здымалася ў кліпах Paloma Faith і Peaches. У 2009 годзе запусціла музычны праект з Нікам Ходжэсам. Дэбютны самотнік «Only You» выпусціла ў маі 2009 года. На цырымоніі закрыцця Паралімпіяды ў Лондане выступала з пратэзам нагі, упрыгожаным крышталямі Swarovski.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро11

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі падчас пахавання маці застрэлілі былога лідара карсіканскіх нацыяналістаў2

Чым цяперашнія пратэсты ў Іране адрозніваюцца ад папярэдніх7

Беларускі рыбак паказаў, як злавіў рыбіну памерам з дзесяцігадовае дзіця ВІДЭА7

Ці чыстае паветра ў беларускіх гарадах? 

Пентагон здабыў таямнічую прыладу з расійскімі кампанентамі. Ёй маглі апраменьваць амерыканскіх дыпламатаў

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»35

Бяляцкі заклікаў свет умяшацца ў сітуацыю ў Іране12

Цікавыя дэталі пра фінал серыяла «Вельмі дзіўныя справы»2

У Расіі коміка Аляксандра Гудкова аштрафавалі за пародыю на песню Шамана «Я — вузкі»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро11

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць