Здарэнні33

Жыхарка Віцебска заплаціла 1,5 млн рублёў за няісны прыз ў няіснай акцыі

У Віцебскай вобласці жанчына за атрыманне прыза ў няіснай акцыі заплаціла амаль 1,5 млн. рублёў. Распачатая крымінальная справа.

Як паведаміла афіцыйная прадстаўніца упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова, у пачатку снежня ў Шумілінскі РАУС ад 31-гадовай жыхаркі раённага цэнтра паступіла заява аб тым, што невядомы злачынца махлярскім шляхам завалодаў яе грашамі. 

Пацярпелая расказала, што на нумар яе мабільнага тэлефона прыйшло СМС-паведамленне аб тым, што жанчына стала ўладальніцай прыза. Для ўдакладнення абставінаў атрымання выйгрышу ёй неабходна звярнуцца на ўказаны ў паведамленні афіцыйны сайт расійскай кампаніі, якая праводзіць розыгрышы сярод усіх абанентаў сотавай сувязі ў Беларусі. На сайце пацярпелая знайшла ў спісе пераможцаў акцыі свой нумар.

Звязаўшыся з прадстаўнікамі кампаніі па мабільным тэлефоне, жанчына атрымала парады, якім чынам яна можа забраць выйграны ёю аўтамабіль або атрымаць грашовую кампенсацыю. Для гэтага ёй неабходна або тэрмінова прыехаць у Маскву, што яе не задаволіла, або перавесці грошы за дастаўку прыза на пэўны рахунак, а затым прыехаць у Віцебск па адрасе, куды, паводле слоў прадстаўніка кампаніі, будзе дастаўлены прыз. 

Выканаўшы ўсе ўмовы, у тым ліку адправіўшы прыблізна 1,5 млн рублёў на невядомы рахунак, жанчына прыехала атрымаць падарунак. Аднак па ўказаным адрасе ў Віцебску знайшла дзіцячы садок. Спробы звязацца з прадстаўнікамі кампаніі да выніку не прывялі, таму што тэлефоны злачынцаў былі выключаныя. 

Па гэтым факце Шумілінскім раённым аддзелам Следчага камітэта Беларусі распачатая справа на падставе арт. 209 КК (махлярства). Праводзіцца комплекс следчых дзеянняў, скіраваных на ўстанаўленне вінаватай асобы.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Акадэмію КДБ будуюць проста на Залатагорскіх могілках. З зямлі дастаюць парэшткі мінчукоў, якіх тут хавалі сотні гадоў16

Акадэмію КДБ будуюць проста на Залатагорскіх могілках. З зямлі дастаюць парэшткі мінчукоў, якіх тут хавалі сотні гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна аддала Літве расійскага вайскоўца, якога падазраюць у ваенным злачынстве супраць літоўца2

Трамп рыхтуе ўдары па аэрадромах і партах Венесуэлы12

Польшча прыбрала частку перашкод на памежным пераходзе «Кузніца»2

Лукашэнка заявіў, што хутка смярдзючая Еўропа будзе плаціць Беларусі за чыстае паветра34

Пракурор расказаў, чаму дагэтуль адпраўляюць на суткі за падпіскі9

На таргі выставілі адціснутую ў заснавальніка «Байпола» кватэру. Пакупнікі зладзілі за яе сапраўдную бойку6

58‑гадовай лагістцы далі калонію за каментары ў інтэрнэце і назвалі тэрарысткай2

Выпускаюць зубную пасту са смакам цукерак «Сталічныя»2

Амерыканскі акцёр Джэсі Айзенберг ахвяруе сваю нырку незнаёмцу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Акадэмію КДБ будуюць проста на Залатагорскіх могілках. З зямлі дастаюць парэшткі мінчукоў, якіх тут хавалі сотні гадоў16

Акадэмію КДБ будуюць проста на Залатагорскіх могілках. З зямлі дастаюць парэшткі мінчукоў, якіх тут хавалі сотні гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць