Пасля гэтага ён выбачыўся перад Міністэрствам замежных спраў Беларусі.

Рыгор Азаронак у эфіры сваёй праграмы назваў «шлюхай» нямецкую дыпламатку, якая прыйшла ўcкласці кветкі ў Курапатах, паведамляе Белсат.
Пасля гэтага ён выбачыўся перад Міністэрствам замежных справаў РБ: «Шлюха. Пачвара. Даруе мне Міністэрства замежных спраў. Пачварыны гэтыя, пазбіраліся там. Смуткаваць праведным смуткам».
Азаронак абразіў Катрын аўс дэм Зіпэн, каментуючы кароткае відэа агенцтва «Мінск-Навіны», карэспандэнтка якога прычапілася да нямецкай дыпламаткі ў Курапатах, але атрымала адказ, што гэта недарэчнае месца і недарэчны час для размовы.
На гэты момант ніякай рэакцыі з боку афіцыйнага Берліна на абразы Азаронка не было.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары
[Зрэдагавана]