Грамадства5353

Лукашэнка: Польшча сарвала абмен Пачобута

Лукашэнка сказаў, што адкрыццё польска-беларускай мяжы павінна было суправаджацца абменам Андрэя Пачобута і кагосьці з палякаў на беларускіх шпіёнаў, затрыманых у Польшчы Але цяпер, маўляў, дамоўленасці адмяняюцца, бо Польшча адклала адкрыццё мяжы ў знак салідарнасці з Літвой.

Фота: Evgenia Novozhenina / Pool Photo via AP

«У нас з палякамі былі кантакты. Яны просяць там гэтых Пачобутаў, шпіёнаў прызнаюць. Яны затрыманыя. «Аддайце, [просіць польскі бок]». Мы ім кажам: «Ну добра, там 2‑3 чалавекі нашых ёсць. Вяртайце. Зробім абмен». Таксама ж сем'і і гэтак далей. Разведка была, ёсць і будзе. Я гэта прызнаю, паважаю. Добра, абмяняем. Пачобута хочаце — мы гатовыя пайсці і на гэта. «Ой, дзякуй вам і іншае, мы гатовыя з вамі размаўляць, мы адкрываем пункты пропуску, яшчэ чагосьці», — расказваў Лукашэнка пра нібыта ход перамоў з палякамі.

Аднак пасля пазіцыя польскага боку нібыта раптам без дай прычыны змянілася.

«Учора пад ночы мне дакладвае КДБ: «Не, яны адступілі ад гэтай пазіцыі ў знак салідарнасці з Літвой за гэтыя вось шарыкі». Я кажу: перадайце ім прывітанне. Адступілі — ну і мы адступім. Мы на паўзу ставім. Калі паспееце — прыходзьце, будзем з вамі размаўляць».

«Мы адкрытыя да гэтага дыялогу і размовы без нагнятання сітуацыі. Не таму, каб лоб у лоб. Гэта не трэба. Я не прыхільнік гэтага. Заўсёды трэба шукаць кампрамісы. Але адступаць можна да сценкі, пакуль ты не ўпрэшся ў нешта. Ну, я адступаю. Але гэтая сценка — усё, — заявіў Лукашэнка. — І потым, калі ты ім робіш нейкія крокі, чалавечыя крокі, яны гэта не разумеюць. Яны гэта разумеюць як слабасць. І амерыканцы, і ўсе іншыя. Ды не ў слабасці справа. Але я не магу далей адступаць. Не магу».

Адступіць жа ён не можа, бо гэтага не зразумее атачэнне:

«Я амерыканцам кажу: у мяне свае людзі ёсць, якія ацэньваюць мяне па канкрэтных кроках. Яны бачаць: «А, Лукашэнка там гэта адступіць, гэтага, гэтага вызваліў… А навошта, а не трэба, няхай бы сядзеў». А яны ж не валодаюць той інфармацыяй, а я вочы ў вочы не магу ім усё гэта расказаць».

Каментары53

  • Так заўсёды
    31.10.2025
    2020 год, гэта кропка незвароту. Ніякіх кампрамісаў пасля 2020 году быць ня можа. Хто разлічваў на гэта вельмі пераацэніў свае якасці, і паверыў пуціну, што ён, пынька, ЗАХАД пераможа. Трэба было рассмяяцца яму у твар, выпусціць усіх палітычных, перадаць уладу і тады б амерыканцы цябе ўзялі пад крыло з Кітаем. але падсцяліцца пад расею гэта стаць трэцясортным, як януковіч, як асад. Дзе яны ўсе? Памылка й расплата. Нічога асабістага.
  • Родом не из князей
    31.10.2025
    Очень скверный дипломат. Не может не хамить. Как большинство выбрало этого мало культурного типа президентом в 1994- м я офигеваю.
  • даведка
    31.10.2025
    Анджей Почобут никакой не разведчик и не шпион, он наш белорусский гражданин.

Цяпер чытаюць

Трамп: Дні Мадура ў якасці прэзідэнта злічаныя8

Трамп: Дні Мадура ў якасці прэзідэнта злічаныя

Усе навіны →
Усе навіны

ChatGPT больш не будзе даваць канкрэтныя парады ў медыцыне, фінансах і праве4

Спявачка Ёлка прыбрала з хіта згадванне кіеўскага аэрапорта Барыспаль на выступе ў Маскве18

Уладальнік «Маёнтка Падароск» лічыць незаконным аўкцыён па продажы сядзібы. Ён накіраваў прэтэнзію ў райвыканкам2

Адзін беларускі рубель прадаюць на аўкцыёне за $78. Чаму так дорага?

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?8

Вольга Карпушонак пахвалілася, што яна не ў Беларусі27

Танкер і нафтаналіўны тэрмінал пашкоджаны ў выніку атакі дронаў у Туапсэ2

Маладога хлопца з Нарачы пасадзілі за палітыку. А ён са сцягам Расіі і фанат Віктара Каліны18

Напад у цягніку ў Англіі: 10 параненых33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Дні Мадура ў якасці прэзідэнта злічаныя8

Трамп: Дні Мадура ў якасці прэзідэнта злічаныя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць