Свет66

Хілары Клінтан: «У Пуціна няма душы»

Сэнатарка‑дэмакратка Хілары Клінтан, якая можа стаць кандыдаткай у прэзыдэнты ЗША, выступіла з рэзкай крытыкай замежнай палітыкі Джорджа Буша.

Сэнатарка‑дэмакратка Хілары Клінтан, якая можа стаць кандыдаткай у прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі на выбарах 2008 году, выступіла з рэзкай крытыкай замежнай палітыкі Джорджа Буша. На думку былой першай лэдзі ЗША, сёньняшні прэзыдэнт занадта шмат увагі удзяляе асабістым сувязям, паведамляе Reuters.

«Прэзыдэнт Буш зазірнуў у вочы Пуціну і пабачыў там сваяцкую душу, але я б хацела нагадаць, што Пуцін быў агентам КГБ. У яго там няма душы па вызначэньні», — заявіла Хілары Клінтан.

Такая замежная палітыка, на думку Клінтан, зьяўляецца «пустым губляньнем часу» і ня мае сэнсу, але «гэта сьвет, у якім мы зараз жывем».

Адзначым, што пасьля сваёй першай сустрэчы з Уладзімерам Пуціным на саміце G8 летам 2001 г. Джордж Буш заявіў, што зазірнуў у вочы расейскага прэзыдэнта і яны паказаліся яму «шчырымі і выклікаючымі давер».

Апроч Клінтан на тэму таго выказваньня Буша іранізаваў таксама і іншы кандыдат у прэзыдэнты ЗША ‑‑ Джон Маккейн. У інтэрвію ў сьнежні 2007 году ён паведаміў, што зазіраў у вочы Пуціна, але там здолеў пабачыць толькі тры літары К, Г і Б».

newsru.com

Каментары6

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?20

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Калі ў 1979‑м «Каласы пад сярпом тваім» выйшлі па-руску накладам 100 тысяч асобнікаў, імі гандлявалі мінскія таксісты. Настолькі папулярны быў Караткевіч1

Былы вядучы АНТ схадзіў у масоўку польскага «Хто хоча стаць мільянерам» і распавёў пра ганарар3

Бясстрашнасць і адвага. Гэтыя людзі ловяць рыбу на лёдзе ў +142

ЗША атакавалі востраў Харк у Персідскім заліве. Праз яго праходзіць 90% іранскага экспарту нафты6

«Пілі каву — і раптам вайна»: як беларуска спрабуе пакінуць Ізраіль4

Хакейнага заўзятара і кіроўцу асудзілі за палітыку. Падобна, што па справе Гаюна2

Бюджэт сярэдняй мінскай сям’і складае 3 436 рублёў на месяц

ЗША паабяцалі да $10 млн узнагароды за інфармацыю пра лідараў Ірана

Самая дарагая гітара ў свеце. «Чорны Stratocaster» Дэвіда Гілмара з Pink Floyd прададзены за $14,6 млн3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?20

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць