Грамадства22

Праляскоўскі страціў пасаду, Дамашкевіч стане заўгаспам прэзыдэнта

А Ніна Шпак, аўтарка знакамітае аналітычнае запіскі, што прызнавала непапулярнасьць дзяржаўных СМІ і прафэсійнасьць незалежных, адпраўлена ў адстаўку з пасады дырэктара Інфармацыйна‑аналітычнага цэнтру пры Адміністрацыі прэзыдэнта.

Кіраўнік дзяржавы прызначыў былога старшыню Менскага аблвыканкаму Мікалая Дамашкевіча Кіраўніком справаў прэзыдэнта, вызваліўшы ад гэтай пасада Аляксандра Кулічкова ў сувязі зь ягоным выхадам у адстаўку.

Аляксандар Лукашэнка прызначыў Алега Праляскоўскага дырэктарам Інфармацыйна‑аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, адначасова вызваліўшы яго ад пасады памочніка прэзыдэнта — начальніка галоўнага ідэалягічнага упраўленьня Адміністрацыі прэзыдэнта.

Адстаўку Праляскоўскага можна зьвязаць з працэсам Уладзіміра Холада, ягонага былога намесьніка, таксама выхадца зь сілавых структураў. Холада на закрытым працэсе быў асуджаны на 8 гадоў зьняволеньня за хабар.

Ніна Шпак, аўтарка знакамітае аналітычнае запіскі, што прызнавала непапулярнасьць дзяржаўных СМІ і прафэсійнасьць незалежных, вызвалена ад пасады дырэктара Інфармацыйна‑аналітычнага цэнтру пры Адміністрацыі прэзыдэнта ў сувязі зь пераводам на другую работу.

буг; паводле інф. прэс-службы А. Лукашэнкі

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Эйсмант заявіла, што разглядаецца магчымасць сустрэчы Лукашэнкі з Трампам3

Эйсмант: Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі7

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек23

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць