Мова55

Мова наша. Таўсматы 

Вам ніколі не здаралася адчуваць пэўную невыгоду, калі Вы не хацелі назваць кагосьці тоўстым, а іншага слова не мелі? Хто гадаваўся ў сяле і добра ўведаў бабуліну мову, той, вядома ж, такога клопату ніколі мець не будзе. Але, на жаль, мы ўсё менш ведаем жывую мову ды таму клопатаў і невыгоды ў нас увесь час большае.

Кожны знаўца жывога слова мусіць знойдзе сваё слова, каб выкруціцца з такой сітуацыі, а ў маіх мясцінах выкарыстоўваюць слова «таўсматы». Кантэкст такі-самы, як па-польску кажуць на przy kości.

Тлумачальны слоўнік так ілюструе гэты прыметнік:

  • таўсматы, -ая, -ае. размоўнае слова 1. Трохі тоўсты, таўставаты. І з чым нос дзядзькаў параўнаць. Каб выйшаў ён такі, як трэба: Ну, нос кароткі і таўсматы, Ды досыць спрытны, хоць кірпаты. Колас. 2. Поўны, моцна складзены (пра чалавека). Каржакаваты хлопец, гэтакі таўсматы здаравяк, гаварыў з раздум'ем. Чорны.

Прыроджанага носьбіта мовы заўсёды пазнаеш па тым, што ён знойдзе слова да кожнага найдрабнейшага аспекту рэчаіснасці, што ўжывае словы не толькі паўсюдна вядомыя, але і рэдкія. Прыроджаны носьбіт не цураецца эмацыянальна афарбаваных слоў. А гэта ўсё надае мове той непаўторны смак, які мы гэтак любім. Паспрабуйце пашукаць нейкіх дробных адценняў значэння або эмацыянальных адценняў з’яў, якія Вам асабліва блізкія, ды знайдзіце да іх словы. Такое практыкаванне вельмі карыснае і цікавае. Я асабіста вельмі люблю такія.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Акадэмію КДБ будуюць проста на Залатагорскіх могілках. З зямлі дастаюць парэшткі мінчукоў, якіх тут хавалі сотні гадоў40

Акадэмію КДБ будуюць проста на Залатагорскіх могілках. З зямлі дастаюць парэшткі мінчукоў, якіх тут хавалі сотні гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Надзвычайнае здарэнне на «Беларуськаліі»: чатыры чалавекі з апёкамі ў бальніцы1

Азаронак назваў кіраўніцу амбасады Нямеччыны шлюхай26

МЗС: Не прэм'еру Польшчы ці Літвы вырашаць, калі адкрыць мяжу15

Лукашэнка заявіў, што літоўцы самі з тэрыторыі Беларусі перакідвалі цыгарэты на метэаралагічных зондах12

«Першыя гады чатыры было класна». Сеньёр, ужо грамадзянін Аўстраліі, расказаў, як там з айцішкай і павукамі2

Храм Саграда Фамілія ў Барселоне стаў самым высокім у свеце. На яго паставілі першую частку крыжа

Украіна аддала Літве расійскага вайскоўца, якога падазраюць у ваенным злачынстве супраць літоўца2

Трамп рыхтуе ўдары па аэрадромах і партах Венесуэлы12

Польшча прыбрала частку перашкод на памежным пераходзе «Кузніца»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Акадэмію КДБ будуюць проста на Залатагорскіх могілках. З зямлі дастаюць парэшткі мінчукоў, якіх тут хавалі сотні гадоў40

Акадэмію КДБ будуюць проста на Залатагорскіх могілках. З зямлі дастаюць парэшткі мінчукоў, якіх тут хавалі сотні гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць