Здарэнні11

У Магілёве дзецюкі абстралялі тралейбус

Двое 23‑гадовых хлопцаў з пнэўматычнай зброі абстралялі магілёўскі тралейбус. Абышлося без ахвяраў.

Двое 23‑гадовых хлопцаў з пнэўматычнай зброі абстралялі магілёўскі тралейбус. Супрацоўнікі міліцыі распачалі крымінальную справу.

Здарэньне адбылося позна ўвечары на праспэкце Шмідта

. Два хлопцы ў нецьвярозым стане вярталіся з рыбалкі дамоў. Спачатку яны з пнэўматычнага пісталету стралялі ў пустыя слоікі, а потым, калі выйшлі да прыпынку грамадзкага транспарту, тройчы стрэлілі ў вокны тралейбусу пятага маршруту. У выніку здарэньня ніхто не пацярпеў — тралейбус ехаў без пасажыраў.

Па факце хуліганства магілёўская міліцыя распачала крымінальную справу. Паводле артыкулу 339 частка 1‑ая Крымінальнага кодэксу затрыманых хлопцаў могуць пазбавіць волі на тэрмін да трох гадоў.

З пнэўматычнай зброі ў магілёўскія тралейбусы страляюць не ўпершыню. Улетку 2006 году 27‑гадовы мужчына пацэліў у тралейбус другога маршруту. Тады таксама абышлося без ахвяраў.

Андрэй Мікалаеў, Польскае радыё для замежжа

Каментары1

Цяпер чытаюць

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы48

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Антон Ятусевіч1

Каля мінскай ратушы заўважылі вельмі высокі сумёт ВІДЭА

Памерлы ў Мінску мужчына не быў замецены снегам

Прэм'ерка Італіі заявіла пра неабходнасць размаўляць з Расіяй7

Найлепшы архівіст Беларусі — 2020 аднойчы данёс на суседзяў. У 2025‑м яго самога асудзілі за палітыку11

Памянялі камандуючага Сіл спецыяльных аперацый

З 2022 года Расія страціла забітымі 19 генералаў5

У Польшчы выдалі падручнік для вывучэння беларускай мовы як замежнай. Ён пасуе і для саманавучання1

НАСА пазапланава вяртае на Зямлю чатырох астранаўтаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы48

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць