Улада2020

Лукашэнка — Пуціну: «Я выканаў вашы даручэнні» ВІДЭА

У Мінску 11 лютага плануецца правесці сустрэчу ў «нармандскім фармаце» па Украіне. З просьбай аб арганізацыі дапамогі ў яе правядзенні да прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі звярнуўся сёння прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін на сустрэчы ў Сочы.

Уладзімір Пуцін праінфармаваў Аляксандра Лукашэнку аб тым, што напярэдадні гэтай сустрэчы завяршыўся яго размова з калегамі з Кіева, Берліна і Парыжа, у так званым «нармандскім фармаце». «Мы дамовіліся аб тым, што пастараемся арганізаваць сустрэчу ў такім фармаце ў Мінску. Будзем арыентавацца на сераду, калі да гэтага часу ўдасца ўзгадніць шэраг пазіцый, якія мы ў апошні час інтэнсіўна абмяркоўвалі», — адзначыў кіраўнік расійскай дзяржавы.

«Я прасіў бы вас дапамагчы нам правесці гэтую сустрэчу так, як вы рабілі гэта да гэтага часу, ласкава прадставіўшы мінскую пляцоўку для сустрэч на экспертным узроўні», — сказаў Уладзімір Пуцін, звяртаючыся да Аляксандра Лукашэнкі.

«Я ў курсе справы. Пятро Парашэнка патэлефанаваў мне некалькі хвілін таму», — адзначыў кіраўнік Беларусі.

«Я запэўніваю вас, што дзеля таго, каб было спакойна ў нашым з вамі агульным доме, усё ж такі гэта не чужыя нам людзі ў Данецку, Данбасе, ва Украіне, мы будзем у Беларусі рабіць усё для таго, каб выйсці з той сітуацыі, у якую яны патрапілі», - сказаў Лукашэнка.

«Можаце не турбавацца за мерапрыемствы ў Мінску, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Мы арганізуем ўсе, прыязджайце».

Уладзімір Пуцін таксама падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за дзеянні па ўрэгуляванні крызісу ва Украіне.

Ён таксама адзначыў, што на сустрэчы з беларускім калегам будуць абмеркаваны пытанні развіцця інтэграцыйных працэсаў, у тым ліку ў рамках Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска п'яны кіроўца пратараніў слуп

У Беларусі пабачылі палярнае ззянне2

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам25

Міністр адказаў на чуткі пра скарачэнне дэкрэтнага адпачынку ў Беларусі

Аляксандр Авечкін стаў другім хакеістам у гісторыі НХЛ, які закінуў 1000 шайб3

Перад сустрэчай з Лукашэнкам Коўла забаўлялі расказамі пра зімовую рыбалку5

Беларускі мотагоншчык цудам выжыў пасля падзення са скалы 1

Заходнія дыпламаты паўдзельнічалі ў жалобных мерапрыемствах у Хатыні10

Не толькі ў Беларусі. Продажы кітайскіх аўто ў Еўропе растуць шалёнымі тэмпамі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць