Здарэнні1010

Як беларускія бамжы рабавалі масквічоў пад выглядам паліцэйскіх

Як вядома, у Расіі набыць вайсковую або паліцэйскую форму і амуніцыю ў крамах «Военторг» можа кожны. Гэта і стала сапраўднай залатой жылай для трох бамжоў з Беларусі.

Сабраўшы патрэбную суму, трое мужчын, якія начавалі ў кабінках грамадскай прыбіральні Беларускага вакзала, пачалі зусім новае жыццё, стаўшы «паліцэйскімі», паведамляе Lenta.ru.

Дзіўна, але пры выбары пасад і званняў беларускія бамжы праявілі сціпласць: двое з іх прышылі да формы знакі і пагоны старшых лейтэнантаў, а трэцяга мужчыну буйнога целаскладу зрабілі «супрацоўнікам АМАПа».

Пасля гэтага трое беларусаў «заступілі на службу», пачаўшы банальна рабаваць расейцаў пад выглядам супрацоўнікаў транспартнай паліцыі. У якасці ахвяр пераапранутыя ў паліцэйскіх беларускія бамжы, як правіла, выбіралі проста апранутых грамадзян, якіх адводзілі ў зацішныя месцы на Беларускім вакзале Масквы і прылеглых вуліцах «для праверкі дакументаў».

Пашпарты пацярпелым затым вярталі, а вось мабільныя тэлефоны і грошы пакідалі сабе, пагражаючы пры гэтым «пасадзіць у турму». Дзіўна, але расейцы пакорліва аддавалі «паліцыянтам» сваю няхітрую маёмасць і нікуды не скардзіліся.

Неўзабаве «зарабіўшы» рабаваннямі пэўную колькасць грошай, «паліцэйскія» вырашылі палепшыць свае жыллёвыя ўмовы. З кабінак грамадскай прыбіральні Беларускага вакзала Масквы яны перабраліся ў падвал размешчанага недалёка ад дома і працягнулі рэгулярныя заняткі злачыннай здабычай.

Невядома, колькі б яшчэ працягвалася прывольнае жыццё беларускіх бамжоў, перапранутых у расійскіх паліцэйскіх, але сустрэўся на іх шляху 1 лютага прынцыповы рускі. Мужчына, якога беларусы «надгледзелі» ноччу ў кафэ на Вялікай Грузінскай вуліцы ў Маскве, адабраўшы ў яго мабільны тэлефон і 13000 расійскіх рублёў, аказаўся адзіным з сотняў пацярпелых, хто не стаў мірыцца з «самаўпраўствам» і прыйшоў па дапамогу ў аддзяленне паліцыі, дзе напісаў адпаведную заяву.

Інфармацыя аб з'яўленні ў расійскай сталіцы чарговых пярэваратняў у пагонах была перададзена ў ГУУС Масквы на Пятроўку, 38. Аператыўнікі «глаўка» ўзяліся за праверку ўсіх паліцэйскіх, якія працуюць на Беларускім вакзале і прылеглых тэрыторыях. А неўзабаве ў склепе дома на Вялікай Грузінскай ўдалося затрымаць і сапраўдных рабаўнікоў.

У працэсе следства высветлілася, што трое беларусаў, пакінуўшы дома жонак і дзяцей, прыехалі ў Маскву на заробкі. У двух з іх на радзіме былі судзімасці за крадзяжы. Адзін беларускі псеўдаміліцыянер спачатку уладкаваўся працаваць у маскоўскі аўтасэрвіс, але потым зразумеў, што жабраваннем і крадзяжом ў падпітых пасажыраў можна зарабіць нашмат больш.

У цяперашні час аператыўнікі спрабуюць выявіць ўсіх пацярпелых ад дзейнасці бамжоў-паліцэйскіх. Не выключана, што гаворка можа ісці пра сотні ахвяр. Таксама ў ГУУС Масквы паспрабуюць высветліць, чым займаліся на Беларускім вакзале сапраўдныя праваахоўнікі, калі такі доўгі час не заўважалі дзейнасць сваіх фальшывых «калегаў».

Каментары10

Цяпер чытаюць

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі4

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прадаюць «бандыцкую» BMW 1990 года выпуску за шалёныя грошы. Пішуць, што аўто з Японіі7

«Сабраў па кватэры сцягі, нашыўкі — і як добрапрыстойны грамадзянін усё гэта закапаў у лесе. А тэлефон не пачысціў»2

У Расіі пачалі прадаваць беларускія планшэты, падазрона падобныя да кітайскіх2

Найгоршая ў Еўропе. Беларусь сярод аўтсайдараў у сусветным рэйтынгу ШІ11

У Мінску чалавек памёр на аўтобусным прыпынку1

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі27

Марыя Калеснікава запісала калядны зварот на пяці мовах ВІДЭА30

Сям'я Ціханоўскіх павіншавала беларусаў з Калядамі ФОТА9

Развітанне з Мікітам Мелказёравым пройдзе 30 снежня ў Варшаве2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі4

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць