Грамадства66

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі

Пасля месяца цяжкай барацьбы за жыццё палітык і грамадскі дзеяч Аляксандр Мілінкевіч пайшоў на папраўку. Пра гэта паведаміла яго жонка Іна Кулей.

«Сёння роўна месяц пасля страшных нечаканых наступстваў планавай аперацыі. Увесь гэты месяц мы гойдаліся на эмацыйных арэлях: крок наперад — крок назад.

Ад «рыхтуйцеся да найгоршага» да «рыхтуемся да рэабілітацыі».

З Божай дапамогай Аляксандр перамог смерць і пнеўманію, якая звычайны спадарожнік такіх хворых, і зараз сапраўды на добрай дарозе.

Шлях да поўнага адужвання не блізкі, але я веру. Веру безумоўна і бясконца. І ведаю, што свята яшчэ наперадзе», — напісала Іна Кулей.

Яна павіншавала ўсіх з Калядамі і падзякавала тым, хто перажываў за яе мужа. 

25 лістапада Аляксандру Мілінкевічу рабілі аперацыю па выдаленні тромба, які закрываў 80% соннай артэрыі. Падчас аперацыі ўтварыўся моцны крывацёк, пасля чаго палітык трапіў у вельмі цяжкім стане ў рэанімацыю. Яго ўвялі ў медыкаментозны сон. 

Аляксандру Мілінкевічу цяпер 78 гадоў. Ён сам з Гродна, у 1990—1996 гадах быў намеснікам старшыні Гродзенскага гарвыканкама, у той час моцна паспрыяў беларусізацыі ў горадзе. У 2006 годзе быў кандыдатам ад дэмакратычнай апазіцыі са статусам «адзінага» на прэзідэнцкіх выбарах. Пасля стварыў грамадскі рух «За Свабоду» і да 2016 года быў ягоным кіраўніком. У апошнія гады з'яўляецца пазаштатным дарадцам Святланы Ціханоўскай, адным з арганізатараў «Вольнага беларускага ўніверсітэта».

Каментары6

  • Жыгуль
    25.12.2025
    Дай Бог вам здароўя, Чалавек з вялікай літары.
  • Алесь.
    25.12.2025
    Добрая навіна.
    Са Святам Раства Хрыстовага, спадар Аляксандр.
    Адужвання і вяртання да дзейнасці.
    Жыве!
  • Мечыслаў
    26.12.2025
    Папраўляйцеся, спадар Алесь

Цяпер чытаюць

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?8

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?

Усе навіны →
Усе навіны

«Байсол» назваў суму, якую ўдалося сабраць за 2025 год2

Вырасла сума базавай адзінкі1

50 гадоў споўнілася культаваму беларусьфільмаўскаму «Бураціну»6

Яшчэ адна краіна перайшла на еўра7

Стала вядома імя аднаго з памілаваных 30 снежня

Агент беларускай разведкі прызнаўся, што мінулы год быў «проста п**дзяцовым»15

Заўтра будзе небяспечная завіруха, галалёдзіца на дарогах, будзьце асцярожныя

Яны пайшлі ад нас у 2025 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі8

Мінус 21 быў у Мінску, мінус 22 на Прыпяці. А дзе найцяплей?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?8

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць