Навука і тэхналогіі

Турысты змянілі колер возера ў Елаўстоўне ФОТА

Традыцыя кідаць у возера манеткі можа дапамагчы ў медыцыне і альтэрнатыўнай энергетыцы, піша Science Friday.

Морнінг Глоры ў 2011 годзе. Фота SK Touristik GmbH

Тэрмальная крыніца Морнінг Глоры (альбо возера Ранішняга Ззяння) ў Нацыянальным парку Елаўстоўн (ЗША) стала папулярнай мішэнню для «манетак каб вярнуцца». Таксама ў возера з рук турыстаў трапляла і проста смецце, і камяні.

Праз манеткі і камяні некалі блакітнае возера змяніла колер на жоўта-зялёны — сляды прыбывання турыстаў часткова заблакавалі тэрмальную крыніцу і змянілі тэмпературу возера.

Разам з тэмпературай змянілася і насельніцтва Морнінг Глоры — ранейшыя мікраарганізмы ўжо не выносілі новых умоў, затое прыйшлі больш адаптаваныя пад новую тэмпературу арганізмы.

Новыя мікраарганізмы ўтварылі цыянабактэрыяльныя маты — інтэграваныя супольнасці, у кожнай з якой ёсць «улюбёная» тэмпература. Такім чынам возера атрымала каляровую палітру.

Навукоўцы з ЗША і Германіі стварылі матэматычную мадэль, што апісвае колер Морнінг Глоры у залежнасці ад тэмпературы, іх работа апублікаваная ў часопісе Applied Optics. Гэтае даследаванне дапаможа біёлагам адшукаць у возеры бактэрыі, прыдатныя да ўжывання ў фармакалогіі, а энзім, што бактэрыі выпрацоўваюць, дапаможа ў біяэнергетыцы, а тое і адказаць на некалькі пытанняў па ўзнікненні жыцця на Зямлі. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў25

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

Масавая бойка каля сінагогі адбылася ў цэнтры Масквы9

Замкнёнае кола. Чаму буксуюць перамовы пра мір ва Украіне?

Дальнабойшчыка з Ліды, які вярнуўся з Еўрасаюза, кінулі за краты па трох крымінальных артыкулах5

Куба на мяжы катастрофы: ці выжыве краіна і якая гісторыя яе адносін з ЗША5

Бабарыка: Ключавое пытанне суверэнітэту Беларусі — зняць з сябе пояс шахіда26

Трамп заявіў, што не хоча перамір'я з Іранам, і зноў абрынуўся на саюзнікаў па НАТА5

ЗША часова знялі санкцыі з іранскай нафты2

Латушка: Анжаліка Мельнікава ведала шмат адчувальнай інфармацыі9

Акадэмія навук запусціла шыкоўны партал беларускіх казак — можна пачытаць і паслухаць у арыгінальных запісах11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў25

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць